archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Эканоміка | RSS

31.10.2011 11:56, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 712, каментары: 0
Факт. Замежны інвестар не жадае развіваць эканоміку Барысаўшчыны

Усяго толькі 3,8 млн. даляраў ЗША альбо 6,3% ад запланаванага склалі прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове ў эканоміку Барысава і Барысаўскага раёна ў гэтым годзе. Пры гэтым гадавое заданне раўнялася 60 млн. амерыканскіх даляраў.

 
31.10.2011 11:26, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 725, каментары: 0
Правал у галіне будаўніцтва жылля на Барысаўшчыне: 47% ад запланаванага

Як вядома, фінансава-эканамічны крызіс, які апанаваў усю Беларусь, рэжым Лукашэнкі катэгарычна адмаўляецца прызнаваць. Даводзілася чуць і такое: крызіса, маўляў, ніякага няма, ёсць толькі праявы празмернага ажыятажу насельніцтва. Аднак, чым можна патлумачыць тое, што на Барысаўшчыне, напрыклад, не выканана заданне па будаўнітву жылля?

 
28.10.2011 12:01, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 759, каментары: 0
Намеснік Мясніковіча заклікае раённых “князёў” не тармазіць і не расслабляцца

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Валерый Іваноў незадаволены тэмпамі прыцягнення інвестыцый для развіцця вытворчасцяў з боку раённых уладаў Мінскай вобласці. Ён заклікае простымі як аглобля словамі: не тармазіце! Ці пачуюць гэты заклік чыноўнікі Барысаўскага райвыканкама?

 
28.10.2011 11:19, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 734, каментары: 0
Не маеш працы? Дык наведай кірамаш вакансіяў

Статыстыка сведчыць, што ў студзені-верасні 2011 года колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Барысаўскім раёне складала ўсяго 583 чалавекі альбо 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Сапраўдны ж стан рэчаў кардынальна іншы – рэальная колькасць беспрацоўных складае лічбу ў некалькі разоў большую за афіцыйную. Ці не для такіх незарэгістраваных беспрацоўных прадугледжана правядзенне 1 лістапада г.зв. кірмаша вакансіяў?

 
21.10.2011 20:55, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1184, каментары: 3
Бензін заўтра падаражэе на 40-45%? Растуць чэргі на барысаўскіх запраўках (+ 3 фота)

Найменшая чарга каля 19-00 назіралася на аўтазапраўцы “Газпрама”, што ў Зялёным гарадку, – каля 6-7 аўтамабіляў да кожнай з калонак. Што праўда, праз чвэрць гадзіны чэргі павялічыліся да 15 аўтамабіляў. Вадзіцелі стараюцца запоўніць бензабакі сваіх аўтамабіляў “пад завязку”, а таксама каністры.

 
21.10.2011 14:16, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 879, каментары: 0
Рамонтна-механічны завод паднімаецца на металакаркасных ложках

186 афіцыйных дамоваў на супрацоўніцтва заключыў Барысаўскі рамонтна-механічны завод падчас 18-й спецыялізаванай аптовай выставы-кірмаша “Мэбля-2012”, які праводзіць штокастрычнік Нацыянальны выставачны цэнтр “БЕЛЭКСПА”. Традыцыйна ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць не толькі прадпрыемствы-вытворцы мэблевай прадукцыі і камплектуючых, але і прадпрыемствы аптовага і рознічнага гандлю Беларусі, замежжа, а таксама прадпрымальнікі.

 
21.10.2011 11:35, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1283, каментары: 4
161 даляр ЗША – сярэдні заробак барысаўчаніна (+ топ-10 самых “багатых” і самых бедных раёнаў Беларусі)

Крах хвалёнай беларускай эканамічнай мадэлі, якую ў народзе называюць луканоміка, відавочны. І асабліва ён бачны па тым, якія заробкі людзі прыносяць дамоў. Прыкладна 161 даляр ЗША – столькі зарабляў сярэдні барысаўчанін у студзені-жніўні 2011 года ў пераліку на сённяшні курс амерыканскай валюты.

 
17.10.2011 12:46, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1070, каментары: 0
Барысаўскі выканкам папярэджвае: захоўвайце металалом паакуратней!

Сур’ёзным спагнаннем пагражае Барысаўскі райвыканкам са старонак свайго сайта тым суб’ектам гаспадарання, якія парушылі парадак уліку, збору, захоўвання, транспарцiроўкi, выкарыстання, закупкі і рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, вырабаў, іх утрымліваючых, а таксама іх лому і адходаў.

 
14.10.2011 09:59, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 896, каментары: 0
Упакоўка з балгарскай лініі прынесла дыплом малочнаму камбінату

Упакоўка для кісламалочных ёгуртных напояў “Ёмі” прынесла Барысаўскаму малочнаму камбінату Дыплом пераможцы III ступені на XII-ым Рэспубліканскім конкурсе ўпакоўкі і этыкеткі “Залаты арэх”, які прайшоў сёлета ў рамках выставачнага форуму “Упакоўка і Склад” з 13 па 16 верасня.

 
12.10.2011 18:28, Эканоміка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 916, каментары: 0
Хто атрымае прэмію якасці: медпрэпараты, АГУ ці мясакамбінат?

Перад Урадам Беларусі стаіць няпростая задача (безумоўна, няма для ўрада зараз справы важней) – высветліць, якое з 44 прадпрыемстваў-прэтэндэнтаў вартае адмысловай урадавай Прэміі за дасягненні ў галіне якасці? Сярод гэтых чатырох дзясяткаў прадпрыемстваў ёсць і тры барысаўскіх.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38