archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Эканоміка | RSS

15.02.2012 19:22, Эканоміка
рэйтынг: 0.738, прагляды: 771, каментары: 0
Аўкцыёна на права арэнды ўчасткаў пад будучыя аўтастаянкі не будзе. Райвыканкам адмовіўся

Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт адмовіўся праводзіць аўкцыён на права заключэння дагавораў арэнды для будаўніцтва і абслугоўвання аўтастаянак у раёне вуліц 50 год БССР і Галіцкага. Раней аўкцыён планаваўся на 1 сакавіка 2012 года.

 
15.02.2012 11:17, Эканоміка
рэйтынг: 0.882, прагляды: 903, каментары: 0
Дзяржава працягвае выціскаць сокі з індывідуальных прадпрымальнікаў

“Сёння мне патэлефанавалі з МПЗ і сказалі, што стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў з 16 сакавіка вырастаюць у 2 разы!!!”, – падзяліўся з намі непрыемнай навіной барысаўскі прадпрымальнік У. Прадпрымальнікі дзівяцца: “Адкуль улады ўзялі, што ў ІП настолькі ж узраслі даходы, каб плаціць такі падатак?”

 
14.02.2012 14:00, Эканоміка
рэйтынг: 0.883, прагляды: 698, каментары: 0
Барысаўчане сталі меней хадзіць у кавярні і рэстараны

У мінулым годзе ў Мінскай вобласці значна пагоршалі тэмпы развіцця прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Людзі сталі радзей наведваць кавярні і рэстараны. Тавараабарот гэтых устаноў у 2011 годзе склаў 580,4 млрд. руб., альбо 100,4% да ўзроўню 2010 года.

 
14.02.2012 12:51, Эканоміка
рэйтынг: 1.065, прагляды: 849, каментары: 0
Афіцыйныя рэйтынгі. Два гандлёвыя прадпрыемствы Барысава – сярод абласных лідэраў

Калегія ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама склала рэйтынг прадпрыемстваў гандлю камунальнай формы ўласнасці Мінскай вобласці за 2011 год. Першыя два радкі займаюць барысаўскія прадпыремствы – ААТ “Меркурый-Барысаў” і ААТ “Веста-Барысаў”.

 
14.02.2012 11:16, Эканоміка
рэйтынг: 1.008, прагляды: 777, каментары: 0
Квадратны метр новага жылля ў Мінскай вобласці падаражэе мінімум на 17%

“Значнага падаражэння квадратнага метра жылля ў 2012 годзе не будзе”, – паабяцаў падчас прамой тэлефоннай лініі з жыхарамі Мінскай вобласці старшыня аблвыканкама Барыс Батура. У разуменні Батуры нязначна – гэта дадатковыя Br0,8 млн. за кожны квадратны метр, інакш кажучы, дадатковыя 17%.

 
13.02.2012 18:17, Эканоміка
рэйтынг: 1.297, прагляды: 857, каментары: 0
На Барысаўскім малочным камбінаце разграбаюць паток скаргаў

Лавіна скаргаў абрынулася ў лютым на Барысаўскі малочны камбінат. Насельніцтва Вілейскага, Смалявіцкага, Лагойскага ды іншых суседніх раёнаў абураецца перабоямі з таннейшым абястлушчаным малаком, тварагом і кефірам.

 
13.02.2012 13:36, Эканоміка
рэйтынг: 0.863, прагляды: 718, каментары: 0
Дэфіцыт зямлі? У Барысаве 830 чалавек прэтэндуюць на 100 свабодных участкаў пад індывідуальную забудову

“Усе хацелі б мець участак каля рэчкі, возера, з развітой інфраструктурай, каб прыйшоў – і жыві, але такога не будзе”, – заявіў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, адначасова выказаўшыся за тое, каб пытанні выдзялення зямельных участкаў пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў Мінскай вобласці было вырашана на працягу трох месяцаў.

 
11.02.2012 14:33, Эканоміка
рэйтынг: 1.069, прагляды: 974, каментары: 0
Крызіс: З 1 красавіка ўтварэнне новых жыллёва-будаўнічых кааператываў – толькі на камерцыйнай аснове!

“Кааператывы, сфармаваныя да 1 красавіка 2011 года, будзем фінансаваць, якія зарэгістраваныя пазней – не. Тыя грамадзяне, якія ўсё ж хочуць сфармаваць ЖБСК, павінны ведаць, што фінансавацца па льготных крэдытах не будуць”, – заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура на пасяджэнні, на якім разглядалася работа са зваротамі грамадзян.

 
09.02.2012 12:15, Эканоміка
рэйтынг: 1.070, прагляды: 863, каментары: 0
Новая крама “Востраў чысціні” адкрыецца ў “Кладзе Напалеона”

У 2012 годзе Мінскі аблспажыўсаюз плануе вылучыць на развіццё сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базы больш за Br38 млрд. Будуць адкрывацца новыя сучасныя гандлёвыя цэнтры, мадэрнізоўвацца старыя ўніверсамы, будзе арганізавана работа гандлёвых дыскаўнтаў. Напрыклад, на наступным тыдні ў Барысаве адкрыецца новы дыскаўнтэр “Востраў чысціні” ў гандлёвым цэнтры “Клад Напалеона”.

 
03.02.2012 12:51, Эканоміка
рэйтынг: 2.507, прагляды: 1251, каментары: 1
Не чакайце: У Барысаве больш не будзе свайго малака 3,2%-най тлустасці, але застаюцца вострыя пытанні

На Барысаўскім малочным камбінаце спынены выпуск малака ўказанага ўзроўню тлустасці ў поліэтыленавай плёнцы. Гэта звязана са зменамі ў структуры перапрацоўкі сыравіны на 2012 год. Варта адзначыць, што менавіта гэты гатунак малака быў найбольш папулярны сярод большасці барысаўчан па суадносінах цана/якасць.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38