archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Эканоміка | RSS

11.10.2012 14:40, Эканоміка
рэйтынг: 1.048, прагляды: 967, каментары: 0
Фотафакт. Бел-чырвона-белы снегабалотаход ад барысаўскага “140-га рамонтнага завода”

Барысаўскае адкрытае акцыянернае таварыства “140 рамонтны завод” прадставіла на сваім сайце ўнікальную распрацоўку сваіх канструктараў – “Снегабалотаход RAF-BEL-ARKTIK”. Цікава, што гэта транспартны сродак пафарбаваны ў “апазіцыйныя” бел-чырвона-белыя колеры. Нечаканае супадзенне? Але ўсё роўна прыемна :)

 
10.10.2012 10:39, Эканоміка
рэйтынг: 0.535, прагляды: 598, каментары: 0
І на “Экране” – крызіс: амаль 22 тыс. кв.м. плошчаў здаюць у арэнду з магчымасцю адчужэння

Адно з найбольш вядомых барысаўскіх прадпрыемстваў ААТ “Экран” альбо, прасцей кажучы, прыборабудаўнічы завод, ніяк не можа саўладаць з крызіснымі з’явамі, якія яго апанавалі. Ускосным пацверджаннем таму можа служыць абвестка размешчаная на афіцыйным сайце завода.

 
10.10.2012 09:47, Эканоміка
рэйтынг: 0.640, прагляды: 692, каментары: 0
Крызіс паспрыяў: запалкавую фабрыку “Барысаўдрэў” аддалі “Пінскдрэву”

ААТ “Барысаўдрэў” увойдзе ў склад холдынгу “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў” у адпаведнасці з пастановай Савета міністраў № 889 “Аб бязвыплатнай перадачы акцый”.

 
09.10.2012 13:15, Эканоміка
рэйтынг: 0.945, прагляды: 813, каментары: 0
Online-калькулятар: падлічыце, колькі цяпер вы будзеце пераплачваць за электраэнергію (+ здымак)

У Беларусі працягваецца грамадскае абмеркаванне новай тарыфнай палітыкі ў галіне аплаты электраэнергіі. Што лепш – дыферэнцыраваная аплата або больш інтэнсіўнае павышэнне тарыфаў?

 
26.09.2012 16:34, Эканоміка
рэйтынг: 1.279, прагляды: 716, каментары: 0
Замест “Спутніка” ў Барысаве адкрыюць яшчэ адну “Родную старану”

Апоўдні 2 кастрычніка ў самым цэнтры Барысава адкрыецца новы ўніверсам “Родная старана”. Гэта будзе ўжо трэцяя крама гэтай гандёвай сеткі ў Барысаве. Яна размясцілася на вуліцы Гагарына, 87 – замест былой крамы “Спадарожнік/Спутнік”.

 
22.09.2012 16:21, Эканоміка
рэйтынг: 1.148, прагляды: 691, каментары: 0
Чуткі: з 1 кастрычніка можа падаражэць аўтамабільнае паліва

Адзін з самых папулярных беларускіх сайтаў Onliner.by валодае інфармацыяй аб тым, што з 1 кастрычніка магчыма павышэнне коштаў на паліва. Аб гэтым рэдакцыі паведаміла інфармаваная крыніца. Паводле яго даных, рост коштаў складзе 5%.

 
21.09.2012 15:42, Эканоміка
рэйтынг: 1.217, прагляды: 712, каментары: 0
У 2013-2015 г.г. у барысаўскай вёсцы Перасады пабудуюць завод па зборцы кітайскіх аўтамабіляў

У Беларусі ў верасні стартуе вытворчасць сумесных з кітайскай кампаніяй Geely легкавых аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў сёння міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч.

 
12.09.2012 11:52, Эканоміка
рэйтынг: 0.764, прагляды: 617, каментары: 0
У першым паўгоддзі 2012 года Літва інвеставала ў эканоміку Мінскай вобласці больш, чым Расія

Агульны аб’ём прамых замежных інвестыцый у эканоміку Мінскай вобласці ў першым паўгоддзі 2012 года павялічыўся ў 1,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў амаль $ 243 млн. Аб гэтым карэспандэнту Белта паведамілі ў камітэце эканомікі Мінаблвыканкама.

 
07.09.2012 10:05, Эканоміка
рэйтынг: 0.792, прагляды: 833, каментары: 0
Барысаўскія мяса- і малочны камбінаты далучаць да холдынга “Мясамалпрам” да канца 2012 года

Да таго ж, Барысаўскі малочны камбінат аб’яднаюць з Бярэзінскім сыраробным заводам, што прывядзе да стварэння адзінага ААТ “Здравушка”, а ў склад Барысаўскага мясакамбіната з філіялам “Лошніца” плануецца ўвесці новы свінакомплекс на 48 тыс. галоў.

 
21.08.2012 08:37, Эканоміка
рэйтынг: 1.072, прагляды: 701, каментары: 0
Эксперт: У Беларусі пабудаваць завод “пад ключ” па вытворчасці кітайскіх легкавікоў – рацыянальна

У Беларусі рацыянальна пабудаваць завод пад ключ па вытворчасці легкавых аўтамабіляў кітайскай маркі. Такое меркаванне 17 жніўня на прэс-канферэнцыі выказаў генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Дзюжаў.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38