archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Эканоміка | RSS

24.04.2014 21:26, Эканоміка
рэйтынг: 0.438, прагляды: 748, каментары: 0
На АГУ выспяваюць новыя забастоўкі?

На мінулым тыдні, 17-18 красавіка, у Барысаў на завод «Аўтагідраўзмацняльнік» прыбыла цэлая дэлегацыя з Адміністрацыі прэзідэнта РБ і «губернатара» Мінскай вобласці. Прычынай для іх прыезду сталі апошнія падзеі – фінансавыя праблемы завода, затрымка зарплаты рабочым і татальнае скарачэнне, паведамляе інтэрнэт-рэсурс «Голая праўда».

 
18.04.2014 08:51, Эканоміка
рэйтынг: 2.606, прагляды: 927, каментары: 1
Хто выратуе даведзеную да ручкі барысаўскую «піянінку»? (ФОТЫ)

Прадпрыемства «Барысаўдрэў» дзякуючы мадэрнізацыі і заявам прэзідэнта Лукашэнкі ўжо паспела здабыць скандальную славу. Аднак побач знаходзіцца больш праблемнае прадпрыемства, якое ўжо стала бяльмом на воку для барысаўцаў.

 
05.04.2014 12:45, Эканоміка
рэйтынг: 0.758, прагляды: 768, каментары: 0
Чыгунка: Два аднолькавых квітка – дзве розныя цаны (ФОТАФАКТ)

«З 2-га красавіка кошты на прыгарадныя электрацягнікі ўзраслі. Так, білет з Барысава да Мінска-Усходняга абыйдзецца ў 9.800 рублёў (замест 7.400), а да Мінска-Пасажырскага – 10.200 (замест 7.700)»,– пішуць у інтэрнэт-суполцы «Тыповы Барысаў».

 
03.04.2014 19:48, Эканоміка
рэйтынг: 0.345, прагляды: 619, каментары: 0
З «Чортавага мосціка» ў Фонд нацыянальнага развіцця накіруюць каля 65 тыс. $

У канцы сакавіка Саўмін Беларусі прыняў рашэнне «Аб фармаванні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў 2014 годзе». Гэты фонд фармуецца за кошт часткі прыбытку, які пералічваюць высокарэнтабельныя прадпрыемствы краіны.

 
03.04.2014 16:18, Эканоміка
рэйтынг: 0.513, прагляды: 701, каментары: 0
Работніцы «Світанка» паскардзіліся на нізкія заробкі ў барысаўскую газету (ФОТА)

У беларускіх СМІ перыядычна з'яўляюцца артыкулы аб нестабільным эканамічным становішчы жодзінскай трыкатажнай фабрыкі «Свiтанак». Мабыць , таму ў рэдакцыю газеты «Барысаўскія навіны» звярнулася група швачак вышэйназванага прадпрыемства са скаргай на цяжкія ўмовы працы і нізкую зарплату.

 
03.04.2014 15:58, Эканоміка
рэйтынг: 0.541, прагляды: 712, каментары: 0
На АГУ скароцяць 30% рабочых? Ідэолаг Карашкоў: «Ніякіх забастовак на заводзе не было»

Заробак на «Аўтагідраўзмацняльніку», паводле калектыўнай дамовы, павінны выплачваць да 25 чысла. У сакавіку гэта патрабаванне не было выканана, работнікам выдалі толькі па 500 тысяч рублёў. Гэта прымусіла людзей пайсці на неардынарны крок – адмовіцца ад працы да таго часу, пакуль заробленыя грошы не будуць сплочаныя.

 
01.04.2014 12:06, Эканоміка
рэйтынг: 0.404, прагляды: 683, каментары: 0
Талончык на аўтобус – 3.200, месячны праязны – 140.200 (ФОТА)

На жаль, гэта не першакрасавіцкі жарт, а рэальнасць. Сацыяльны складнік беларускай дзяржавы ўсё часцей і часцей дае збоі. І гэта яскрава бачна па тым, калі даражэе праезд у грамадскім транспарце. А таксама па тым, як роўна два гады ў Барысаве незаконна патрабавалі грошы за праезд са школьнікаў, калі яны «выбіваліся» з маршруту «дом-школа-дом».

 
28.03.2014 09:43, Эканоміка
рэйтынг: 0.367, прагляды: 663, каментары: 0
Падатак на аўтасервіс для Барысаўшчыны паменшыцца

Для Барысава памер памяншэння базавай даходнасці на аднаго работніка ў месяц для вылічэння адзінага падатку на ўменены даход складзе 6 мільёнаў рублёў.

 
28.03.2014 09:16, Эканоміка
рэйтынг: 0.436, прагляды: 628, каментары: 0
Учора на заводзе АГУ ўсё яшчэ былі праблемы з выплатай заробкаў?

Да працы нібыта адмовіліся прыступаць рамонтнікі з уздапаможнага персанала. Нарэшце, праз некалькі гадзінаў зарплату выдалі і ім. Аднак сёння з’явілася непадцверджаная інфармацыя аб тым, што шмат хто заробленых грошай так і не атрымаў.

 
26.03.2014 21:27, Эканоміка
рэйтынг: 2.536, прагляды: 1901, каментары: 0
Сёння на заводзе АГУ была забастоўка рабочых

Адзін з работнікаў «Аўтагідраўзмацняльніка» распавёў BARYSAU.BY пра страйк, які адбыўся на яго прадпрыемстве сёння, а таксама пра ўмовы працы. Баставалі першая і другая пляцоўкі завода. Прычына – затрымка на тыдзень з выплатай заробкаў.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38