archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
20.01 0.7%1.9787 -0%2.4312 0.4%3.4985
19.01 0.2%1.9933 0.4%2.4311 0.5%3.5113
18.01 -0.1%1.9963 0%2.441 0.3%3.5286
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
«Барысаўдрэў» зоймецца выпускам мэблі для шведскай IKEA
21.11.2014 10:13, пятніца, Эканоміка
прагляды: 578, каментары: 0, рэйтынг: 1.403

«Барысаўдрэў» зоймецца выпускам мэблі для шведскай IKEA

Беларуска-польскае сумеснае прадпрыемства СТАА «Сіняўская фабрыка мэблі» створана на базе цэха мэблевай вытворчасці «Сіняўка» ААТ «Барысаўдрэў» (Клецкі раён), паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллеспаперапрам» Ружэна Навіцкая.

Заснавальнікамі СП выступілі ААТ «Барысаўдрэў» і польскае ТАА «Новыя Каронкі», якое прадстаўляе групу кампаній «Палікат». Агульны аб'ём інвестыцый перавышае 2.500.000 еўра, з іх 80% – замежныя.

«Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства стане паглыбленая перапрацоўка драўніны і выпуск прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. На фабрыцы, у прыватнасці, будуць рабіцца мэблевыя вырабы з масіва хвоі, бярозы, металу і іншых матэрыялаў, у тым ліку плануецца выпуск вырабаў з гнутаклеенай фанеры, якія маюць высокі попыт сярод мэблевых прадпрыемстваў», – адзначыла Ружэна Навіцкая.

Асноўнымі рынкамі збыту вырабленай прадукцыі стануць краіны Мытнага саюза – Расія, Казахстан і Беларусь, а таксама Польшча і шэраг іншых еўрапейскіх дзяржаў. Мэблевыя вырабы ў асноўным будуць вырабляцца па замове карпарацыі IKEA, што стане гарантам іх бесперабойнай рэалізацыі.

«Польскія інвестары тлумачаць сваю зацікаўленасць у стварэнні СП на тэрыторыі Беларусі камфортнымі ўмовамі, створанымі тут для вядзення бізнесу, наяўнасцю рэсурснага патэнцыялу, а таксама магчымасцю прамога выхаду на рынак Мытнага саюза», – адзначыла Ружэна Навіцкая.

Па словах прэс-сакратара, група кампаній «Палікат» мае экспартныя магчымасці больш чым у 26 краінах свету. Супрацоўніцтва з ёй адкрывае новыя перспектывы для рэалізацыі плітнай і фанернай прадукцыі ААТ «Барысаўдрэў», і такія дамоўленасці бакамі ўжо дасягнуты.

ДАВЕДКА

Група кампаній «Палікат» – іспана-польская дрэваапрацоўчая кампанія, якая мае ўласныя і сумесныя прадпрыемствы ў шэрагу еўрапейскіх краін (у Польшчы гэта «Новыя Каронкі»). У месяц групай кампаній «Палікат» перапрацоўваецца каля 8 тыс. куб.м драўніны. Каля 75% вырабленай кампаніяй прадукцыі купляе карпарацыя IKEA.

ААТ «Барысаўдрэў» – сучаснае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці фанеры, запалак, тонкіх драўнянавалакністых пліт МДФ і піламатэрыялаў.

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле belta.by