archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
Дырэктар «Барымеда»: На нашым заводзе можна зарабіць шалёныя грошы  (ФОТЫ)
18.10.2014 10:20, субота, Эканоміка
прагляды: 664, каментары: 0, рэйтынг: 1.377

Дырэктар «Барымеда»: На нашым заводзе можна зарабіць шалёныя грошы (ФОТЫ)

У 2014 годзе на барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў прыйшлі працаваць 15 выпускнікоў з ВНУ і 10 маладых спецыялістаў з ССНУ. Кіраўніцтва завода падкрэслівае: маладыя спецыялісты – гэта людзі, ад якіх залежыць будучыня фармацэўтычнай прамысловасці.

Ад іх кваліфікацыі залежыць давер пакупнікоў да айчынных прэпаратаў, колькасць якіх павялічваецца з кожным годам. Таму прадпрыемства гатова ўкладваць грошы ў іх далейшую адукацыю, паведамляе finance.tut.by

– У год мы выдаткоўваем на навучанне сваіх работнікаў каля 1 мільярда рублёў. Гэта семінары, трэнінгі ў блізкім і далёкім замежжы. Мы запрашаем прадстаўнікоў вядучых сусветных фірмаў, якія навучаюць нашых людзей тут, – распавядае парталу tut.by Аляксандр Фандо, генеральны дырэктар Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў. – Толькі па адным напрамку распрацоўкі лекавых прэпаратаў за апошнія два гады навучанне прайшлі 259 чалавек.

Аляксандр Фандо. Фота: Дзмітрый Брушко. TUT.BY

Што тычыцца зарплаты спецыялістаў, генеральны дырэктар завода падкрэсліў: добрыя кадры могуць атрымліваць «не проста вялікую, а велізарную».

– Высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія робяць распрацоўкі, высока цэняцца заводам і могуць атрымліваць зарплату больш, чым я, дырэктар. Кожная трэцяя ўпакоўка лекаў, якая прадаецца ў Беларусі, выраблена на нашым прадпрыемстве. Гэты вынік – заслуга нашых работнікаў. Таму распрацавана сістэма прэміравання, дзякуючы якой можна зарабіць шалёныя грошы.

Па словах Аляксандр Фандо, сярэдняя зарплата спецыялістаў перавышае 1000 долараў.

– Максімуму зарплаты няма. Я магу прывесці прыклад, што некалькі гадоў таму адзін спецыяліст атрымаў за сваю працу грошы і адразу купіў кватэру ў Барысаве, другі – паўкватэры.

Фота: Дзмітрый Брушко. TUT.BY

Аддзел інфармацыі barysau.by