archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Палітыка | RSS

05.01.2013 11:24, Палітыка
рэйтынг: 0.830, прагляды: 688, каментары: 0
Гумінскі паедзе ў вёску сустракацца з людзьмі. Праўда, у нязручны час

Дэпутат па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 Віктар Гумінскі ў бліжэйшы час мае намер праехацца па сельскай мясцовасці, каб сустрэцца з выбаршчыкамі. Для сустрэчы дэпутат абраў будні дзень – 10 студзеня. Акрамя таго, на сустрэчы адвёў дзіўна мала часу.

 
04.01.2013 09:30, Палітыка
рэйтынг: 5.844, прагляды: 1233, каментары: 1
Сайт Барысаўскага райвыканкаму – без “Барысаўскіх навінаў” у раздзеле СМІ і беларускамоўнай версіі (+ сканы)

Чаму на афіцыйным сайце Барысаўскага райвыканкаму ў раздзеле СМІ няма згадкі пра існаванне ў раёне недзяржаўнай газеты “Барысаўскія навіны”, а таксама чаму не прадугледжана беларускамоўная версія гэтага дзяржаўнага сайту? Менавіта на гэтыя пытанні спрабуе знайсці адказ барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч.

 
29.12.2012 10:05, Палітыка
рэйтынг: 0.770, прагляды: 760, каментары: 0
Гумінскі лічыць, што Беларусь пераламіла негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы

Чатырохразовы дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Барысаўшчыны Віктар Гумінскі ў гэтым таксама бачыць і сваю дэпутацкую заслугу. Акрамя таго былы зампаліт ніяк не можа нарадавацца таму факту, што пралукашэнкаўская грамадская арганізацыя “Белая Русь” атрамыла перамогу на мінулых “выбарах”.

 
27.12.2012 15:33, Палітыка
рэйтынг: 1.301, прагляды: 934, каментары: 0
З-пад Валянціны Шутко выцягнулі крэсла намесніцы старшыні Барысаўскага райвыканкаму

Не сустрэне свой чарговы Новы год у наседжаным крэсле намесніцы старшыні Барысаўскага райвыканкаму 57-гадовая актывістка ГА “Белая Русь” Валянціна Шутко. У спісе намеснікаў Уладзіміра Мірановіча яна ўжо не значыцца. Ціха і непрыкметна для вока грамадскасці яе месца 20 снежня, тыдзень таму, пераняла Людзміла Даргель.

 
23.12.2012 12:54, Палітыка
рэйтынг: 5.539, прагляды: 932, каментары: 1
Фотафакт. Барысаўскі праваабаронца даслаў навагоднія віншаванні ўсім беларускім палітычным вязням

Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч падпісаў віншавальныя паштоўкі ўсім палітычным вязням. Гэты прыклад варты пераймання. Многія з рэпрэсаваных ужо не першы год пакутуюць ў турмах. Усе яны праціўнікі аўтарытарнага лукашэнкаўскага рэжыму.

 
18.12.2012 15:30, Палітыка
рэйтынг: 0.348, прагляды: 678, каментары: 0
Мірановіч забараніў апазіцыйныя пікеты “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”

Усе чацвёра барысаўскіх заяўнікаў пікетаў “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”, прымеркаваных да другой гадавіны Плошчы-2010, атрымалі пісьмовыя забароны на правядзенне мерапрыемстваў з Барысаўскага райвыканкама.

 
10.12.2012 14:36, Палітыка
рэйтынг: 0.416, прагляды: 767, каментары: 0
Супраць прыгоннага права: Нацыянал-бальшавікі заклеілі ўлёткамі будынак “Барысаўдрэва” і ваколіцы (+ 3 фоты)

У мінулыя выхадныя беларускія нацболы правялі інфармацыйна-агітацыйны рэйд па Барысаве. Менавіта гэты населены пункт нядаўна стаў сумна вядомы падчас візіту Лукашэнкі.

 
10.12.2012 10:50, Палітыка
рэйтынг: 0.341, прагляды: 732, каментары: 0
Былы барысавец Зміцер Бародка пісаў лісты з Варшавы беларускім палітвязням (+ 6 фотаў)

8 снежня ў Варшаве апоўдні пачалася акцыя салідарнасці: цягам 24 гадзін кожны ахвотны мог напісаць ліст у падтрымку палітвязняў.  “Беларускі дом у Варшаве” праводзіў гэтую акцыю супольна з Amnesty International.

 
07.12.2012 09:36, Палітыка
рэйтынг: 0.300, прагляды: 874, каментары: 0
Барысаўскія дэмакраты хочуць адстаяць у пікетах супраць распродажу краіны

Чатыры члены Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі ў мясцовы райвыканкам заяўкі на правядзенне пікетаў 19 снежня. Асноўны лозунг мерапрыемства: “Скралі выбары, каб прадаць краіну”.

 
02.12.2012 11:10, Палітыка
рэйтынг: 0.523, прагляды: 832, каментары: 0
Дэмакратычныя прафсаюзы: Забарона звальнення з працы супярэчыць Працоўнаму кодэксу

Намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч пракаментаваў нашумелую заяву ў Барысаве Аляксандра Лукашэнкі пра катэгарычную забарону звальнення з працы работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія мадэрнізуюцца.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25