archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Палітыка | RSS

03.12.2013 21:15, Палітыка
рэйтынг: 0.361, прагляды: 563, каментары: 0
Барысаўскага ксяндза Лазара выпусцілі з СІЗА КДБ

Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце catholic.by: «Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ».

 
26.11.2013 18:35, Палітыка
рэйтынг: 0.330, прагляды: 607, каментары: 0
Amnesty International заклікалі прызнаць ксяндза Лазара вязнем сумлення

У міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International 26 лістапада накіраваны зварот з просьбай прызнаць барысаўскага ксяндза Уладзіслава Лазара вязнем сумлення.

 
21.11.2013 12:09, Палітыка
рэйтынг: 0.180, прагляды: 764, каментары: 0
Ідэолаг Гарнак пагаварыла са сваім актывам пра п’яных вадзіцеляў і карупцыю (ФОТА)

У Мінскай вобласці прайшла знамянальная падзея – чарговы Дзень ідэалагічнага работніка. Праца ў гэтых работнікаў «размоўнага жанра» насамрэч вельмі цяжкая. Часта ім даводзіцца чорнае называць белым, а белае – чорным. Часам даводзіцца замоўчваць відавочныя факты, а часам – раздзьмуваць «з мухі слана».

 
19.11.2013 14:57, Палітыка
рэйтынг: 0.205, прагляды: 586, каментары: 0
Новы «губернатар» Шапіра прыедзе ў Барысаў знаёміцца з Мірановічам

У планах новага старшыні Мінскага аблвыканкама ў бліжэйшыя 10-15 дзён наведаць усе 22 раёна Мінскай вобласці: «Я хачу пазнаёміцца з усімі старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў, дынамікай развіцця раёнаў, і гэтую працу я ўжо пачынаю». Таму старшыні Барысаўскага райвыканкама варта падрыхтавацца да гэтай важнай сустрэчы.

 
19.11.2013 14:26, Палітыка
рэйтынг: 1.636, прагляды: 822, каментары: 1
Батуру адправяць паслом у Арменію?

Апальнага кіраўніка Мінскай вобласці накіруюць працаваць зусім не на «Барысаўдрэў», а ў Закаўказзе. Пра гэта на сваёй старонцы ў facebook напісаў журналіст тэлеканала Белсат Дзмітрый Гурневіч: «Сцяпан Сухарэнка хутка вернецца ў Мінск. Яго пасаду ў Ерэване, ужо праз два месяцы, зойме парарам... правільна, Барыс Батура».

 
15.11.2013 09:03, Палітыка
рэйтынг: 0.198, прагляды: 676, каментары: 0
Лукашэнка да Шапіры звяртаецца на «Вы», Батуру ж «тыкаў» (ВІДЭА)

Аляксандр Лукашэнка звяртаецца да Сямёна Шапіры, прызначанага старшынём Мінскага аблвыканкама, на «Вы». Падчас сустрэчы, прымеркаванай да яго ўступлення на пасаду, усе звароты да Шапіры былі паважлівымі.

 
14.11.2013 14:00, Палітыка
рэйтынг: 0.310, прагляды: 738, каментары: 0
Мінскай вобласцю будзе кіраваць прафесар (ФОТА, ВІДЭА)

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў 52-гадовага старшыню Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіру кіраўніком сталічнага рэгіёна замест апальнага Барыса Батуры.

 
12.11.2013 15:08, Палітыка
рэйтынг: 0.303, прагляды: 817, каментары: 0
Лукашэнка пра «Барысаўдрэў»: За год не зрабілі, а за тыдзень зробяць тое, што наварацілі?

Падчас сённяшняга візіту на «Керамін» Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра сітуацыю на «Барысаўдрэве», візіт на які адбыўся 8 лістапада: «Няўжо я яшчэ павінен ездзіць і парадак наводзіць?! Года, бачыце, не хапіла, і бегаюць, і мне кажуць: за тыдзень усё зробім».

 
12.11.2013 11:50, Палітыка
рэйтынг: 0.260, прагляды: 925, каментары: 0
Дык хто цяпер кіруе Мінскай вобласцю? (ФОТА)

У Мінаблвыканкаме не сталі каментаваць, дзе цяпер знаходзіцца Барыс Батура. Толькі ўдакладнілі, што абавязкі кіраўніка выконвае першы намеснік старшыні выканкама Васіль Акуліч. Дарэчы, на выканкамаўскім сайце пайменна пералічаныя ўсе кіраўнікі, апроч старшыні — старонка пустая.

 
11.11.2013 17:23, Палітыка
рэйтынг: 0.440, прагляды: 1067, каментары: 0
Уладзімір Мальцаў усё яшчэ застаецца гендырэктарам «Барысаўдрэва» (ФОТА)

«Быццам бы генеральным дырэктарам ААТ «Барысаўдрэў» застаўся Мальцаў», – паведамілі БелаПАН у канцэрне «Беллеспаперапра». Крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі пацвердзіла, што рашэнні аб звальненні Уладзіміра Мальцава не было.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25