archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Палітыка | RSS

13.01.2014 10:53, Палітыка
рэйтынг: 0.278, прагляды: 775, каментары: 0
Лукашэнка зрабіў вымову Кабякову за «Барысаўдрэў», а затым даў ордэн (ФОТАФАКТ)

Прайшло ўсяго 65 дзён з моманту скандальнага візіта кіраўніка дзяржавы на барысаўскае дрэваапрацоўчае прадпрыемства. Тады ж і быў выдадзены ўказ № 502 «Аб адказнасці за парушэнне выканальніцкай дысцыпліны», які ўдарыў па кіраўніку адміністацыі Лукашэнкі Андрэю Кабякову.

 
12.01.2014 13:29, Палітыка
рэйтынг: 0.438, прагляды: 1142, каментары: 0
«Выбары»-2014: Забараніць!

Любыя мясцовыя выбары сённяшняя ўлада ў Барысаве баіцца як агня. І не важна, што яны праходзяць пад іх татальным кантролем ва ўмове рэпрэсій у дачыненні да апанентаў. Страх падзяліцца ўладай, а, крый Божа, яе страціць падштурхоўвае да прыняцця чарговых неадэкватных рашэнняў. Таму не варта здзіўляцца, што ў сумленнасць выбараў мала хто верыць.

 
10.01.2014 16:23, Палітыка
рэйтынг: 0.649, прагляды: 985, каментары: 0
Сямён Шапіра: Малады чалавек абсікаўся ў маім кабінеце (ФОТА)

Пра новага старшыню Мінскага аблвыканкама, якія замяніў Барыса Батуру, адпраўленага на пенсію пасля скандалу на «Барысаўдрэве», кажуць як пра чалавека бязлітаснага і жорсткага. Відавочна, Шапіра капіюе стыль паводзінаў Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніку дзяржавы гэта падабаецца. Нездарма той звяртаецца да сталічнага «губернатара» падкрэслена на Вы.

 
03.01.2014 11:52, Палітыка
рэйтынг: 0.323, прагляды: 875, каментары: 0
Аналітыка: Лукашэнка ўстурбаваўся эфектыўнасцю сваёй сістэмы пасля візіта на «Барысаўдрэў»

На адной з нарад у пачатку года Аляксандр Лукашэнка прагаварыўся, што па яго распараджэнні было праведзена спецыяльнае даследаванне: наколькі выконваюцца дадзеныя ім ўраду даручэнні. Аказалася, што працэнт выканання дастаткова нізкі, паведамляюць Naviny.by.

 
29.12.2013 17:35, Палітыка
рэйтынг: 0.194, прагляды: 599, каментары: 0
Барысаўскія праваабаронцы павіншавалі палітычных вязняў (ФОТАФАКТ)

Прадстаўнікі мясцовай суполкі праваабарончага цэнтра «Вясна» даслалі калядна-навагоднія паштоўкі шэрагу зняволеных суайчыннікаў. Тым, хто адбывае пакаранне за свае погляды ці ўчынкі. Пры жаданні знайсці вольную хвілінку і падпісаць паштоўку палітычным вязням можа і кожны сумленны барысавец.

 
24.12.2013 09:00, Палітыка
рэйтынг: 0.374, прагляды: 688, каментары: 0
Новая ідэя-фікс барысаўца Абрамовіча – стварыць «Беларускі майдан» (ФОТА)

Адзін са складальнікаў нядаўняга ліста амерыканскаму сенатару Джону Маккейну звярнуўся з заклікам да дэмакратычнай грамадскасці Беларусі аб стварэнні чарговага «народнага аб'яднання». Мясцовы сацыял-дэмакрат і былы палітычны эмігрант у ЗША знайшоў для сябе новую крыніцу натхнення – прастэсты на кіеўскім Еўрамайдане.

 
23.12.2013 11:35, Палітыка
рэйтынг: 0.329, прагляды: 598, каментары: 0
Былога палітвязня Аляксандра Малчанава зноў выклікаюць у суд

Яму збіраюцца працягнуць прэвентыўны нагляд. Паседжанне адбудзецца 4 студзеня ў 9.40. Пра гэта барысавец Аляксандр Малчанаў, фігурант справы 19 снежня 2010 года, паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

 
20.12.2013 10:11, Палітыка
рэйтынг: 2.398, прагляды: 1195, каментары: 1
Тры жыхара Барысава напісалі ліст амерыканскаму сенатару Маккейну (ФОТА)

Анатоль Букас, галоўны рэдактар газеты «Борисовские новости», сацыял-дэмакрат Аляксандр Абрамовіч і праваабаронца Ігар Леднік запрашаюць яго наведаць Беларусь. А ў выпадку нявыдачы сенатару беларускай візы яны гатовыя з ім сустрэцца ў Варшаве.

 
10.12.2013 16:01, Палітыка
рэйтынг: 0.273, прагляды: 540, каментары: 0
Гумінскага адправілі на пахаванне Мандэлы ў Паўднёвую Афрыку

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, дэпутат ад Барысаўшчыны, прыме удзел у жалобных мерапрыемствах з нагоды смерці экс-прэзідэнта Паўднёва-афрыканскай Рэспублікі Нэльсана Мандэлы.

 
09.12.2013 18:53, Палітыка
рэйтынг: 0.492, прагляды: 631, каментары: 0
Рэха «Барысаўдрэва»: Лукашэнка не правёў абяцаную нараду па дрэваапрацоўцы

Вядомы мінскі блогер Віктар Малішэўскі заўважыў, што кіраўнік дзяржавы ў чарговы раз не трымае свайго слова. Так, не пакідаючы 8 лістапада «камяня на камяні» ад барысаўскай недамадэрнізаванай «запалкі», ён паабяцаў да 10 снежня правесці вялікую нараду па дрэваапрацоўцы.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25