archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Палітыка | RSS

09.03.2014 11:55, Палітыка
рэйтынг: 0.554, прагляды: 760, каментары: 0
Сёння – сустрэча з кандыдатамі. Не прапусціце! (ФОТЫ)

У панядзелак, 10 сакавіка, у Доме культуры «Экран», што на барысаўскіх «Прыборах», адбудзецца сустрэча выбарнікаў з прэтэндэнтамі на дэпутацкі мандат. Чатыры кандыдаты Старагарадской абласной выбарчай акругі распвядуць пра сябе і сваё бачанне развіцця Барысава. Можна будзе задаць пытанні. Пачатак сустрэчы а 18-00.

 
06.03.2014 14:12, Палітыка
рэйтынг: 5.282, прагляды: 920, каментары: 4
Выбары-2014: «Белая Русь» акупавала выбарчыя ўчасткі ў Старым горадзе

Напэўна, самая цікавая інтрыга захоўваецца на адной-адзінай акрузе па выбарах у Мінскі аблсавет – Старагарадской. Тут зарэгістравана фенаменальна вялікая для Барысава колькасць кандыдатаў – чатыры. Сярод іх ёсць малады незалежны кандыдат Аляксандр Харчанка, апазіцыянер-ліберал Леў Марголін і два кандыдата, блізкія да мясцовай «партыі ўлады».

 
05.03.2014 13:09, Палітыка
рэйтынг: 9.668, прагляды: 1509, каментары: 7
Выбары-2014: Малады хлопец, які марыць змяніць Барысаў (ФОТЫ, ІНТЭРВ’Ю)

Аляксандру Харчанка 23 гады. Сёння ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па старагарадской акрузе ў Мінскі аблсавет. Пражывае ён у раёне «Прыборы», тэхнік-канструктар з ААТ «Экран». Аляксандр нядрэнна арыентуецца ў тым, што найбольш хвалюе яго выбарнікаў. Ён сам хадзіў па кватэрах, сам збіраў подпісы ў сваю падтрымку і размаўляў з людзьмі.

 
03.03.2014 19:54, Палітыка
рэйтынг: 0.367, прагляды: 691, каментары: 0
Раўкоў, Зяблікава, Давідовіч, Кавалеўскі ідуць без альтэрнатывы ў Мінскі аблсавет

Паралельна з так званымі выбарамі ў Барысаўскі раённы савет дэпутатаў адбудуцца «выбары» і ў Мінскі аблсавет. На Барысаўчышне абяруць восем дэпутатаў. Праўда, дэ-факта, чатыры дэпутаты ўжо ёсць – пералічаныя ў загалоўку асобы не пасаромеліся балатавацца адзінаасобна на сваіх акругах.

 
02.03.2014 16:35, Палітыка
рэйтынг: 0.717, прагляды: 931, каментары: 0
У Барысаве не выбары, а пародыя: на 31 акрузе з 34-х – толькі па адным кандыдаце (ІМЁНЫ)

Фарс-вадэвіль пад назвай «выбары ў Барысаўскі раённы савет дэпутатаў» прапанавала мясцовая ўлада барысаўчанам. Такой непавагі да выбаршчыкаў, відаць, не было ў нас даўно. Нам, жыхарам Барысава, прапануюць «прагаласаваць» за безальтэрнатыўных кандыдатаў. Фактычна, у дэпутаты вылучаны толькі прадстаўнікі ад мясцовай «партыі ўлады».

 
01.03.2014 17:51, Палітыка
рэйтынг: 2.180, прагляды: 1220, каментары: 1
Сярэднемесячны даход дырэктара «Здравушкі» – каля 23 млн. рублёў (ФОТЫ)

За год Уладзімір Лапіцкі афіцыйна заробіў 274 млн. 335 тыс. 500 рублёў. Гэта стала вядома пасля таго, як была апублікаваная яго перадвыбарчая біяграфія. Дырэктар малочнага камбіната ідзе асноўным кандыдатам ад мясцовай «партыі ўлады» ў Мінскі абласны савет дэпутатаў па Старагарадской акрузе №30.

 
28.02.2014 09:29, Палітыка
рэйтынг: 4.181, прагляды: 1099, каментары: 3
Самы малады кандыдат Барысава – біяграфія і погляды (ФОТА)

Як мы ўжо паведамлялі, у Мінскі абласны савет дэпутатаў ад Старагарадской акругі вылучаецца 23-гадовы Аляксандр Харчанка. Ён незалежны кандыдат. Сёння мы прапануем нашым чытачам пазнаёміцца з яго асноўнымі прынцыпамі і поглядамі, а таксама жыццёвым шляхам.

 
27.02.2014 18:09, Палітыка
рэйтынг: 8.093, прагляды: 1301, каментары: 6
Барысаў: Малады незалежны кандыдат хоча выйграць выбары! (ФОТА)

Многім даўно вядома, што рэальных выбараў у Беларусі няма. У людзей існуе вялікі сумнеў у тым, што галасы лічацца сумленна. Магчыма, па гэтай прычыне так мала ахвотных выстаўляць свае кандыдатуры. Аднак знаходзяцца актыўныя людзі, якія вераць у тое, што нават у такіх неспрыяльных умовах можна атрымаць дэпутацкі мандат.

 
14.02.2014 15:33, Палітыка
рэйтынг: 0.417, прагляды: 781, каментары: 0
Апазіцыйны кандыдат пайшоў на «выбары» і адразу пачаліся наезды (ФОТАФАКТ)

Падача дакументаў у выбарчыя камісіі скончылася, а наезды на апазіцыйных актывістаў, што асмеліліся падаць дакументы на рэгістрацыю, працягваюцца. Абуральны выпадак адбыўся ўчора з кіраўніком Барысаўскай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алегам Лыско.

 
13.01.2014 16:00, Палітыка
рэйтынг: 0.519, прагляды: 912, каментары: 0
«Выбары»-2014: Запомнім гэтых людзей пайменна (МЕРКАВАННЕ)

На Барысаўшчыне, як вядома, будуць праводзіцца «выбары» ў г.зв. раённы савет дэпутатаў, а таксама будуць «выбіраць» дэпутатаў у абласны савет ад васьмі акругаў. Умовы для правядзення электаральных  кампаніяў ізноў пагоршыліся. Аднак дзяржаўная машына працуе як адладжаны гадзіннік, а яе шрубікамі з’яўляюцца мясцовыя чыноўнікі і лукашэнкаўскія актывісты.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25