archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Палітыка | RSS

05.10.2011 14:06, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1551, каментары: 1
“Хет-трык” у вароты пракурораў (+ фота)

Прадстаўнік “Руху “За свабоду” з Барысава Сяргей Салаш накіраваў тры скаргі ў Мінскую абласную пракуратуру на незаконныя дзеянні старшыняў трох райвыканкамаў – Крупскага, Салігорскага і Слуцкага, якія забаранілі пікеты ў падтрымку, на шчасце, ужо былога палітвязня Мікіты Ліхавіда.

 
26.09.2011 11:04, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1233, каментары: 2
Былы барысаўскі “зубровец” адкрывае Беларускі Дом у Варшаве

Сёння, 26 верасня, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Беларускага дома ў Варшаве. Як паведаміла прэс-служба Беларускага дома, у праграме — прэзентацыя яго дзейнасці, прэс-канферэнцыя заснавальнікаў, канцэрт і прыём.

 
16.09.2011 10:54, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1334, каментары: 7
Члены барысаўскага "клуба аматараў Лукашэнкі" хочуць стаць партыйцамі (+ 6 фота)

У аўторак, 13 верасня, у Барысаве адбылася, не пабаімся такога слова, лёсавызначальная для Барысаўшчыны падзея. Удзельнікі пашыранага паседжання Савета Барысаўскай раённай грамадскай арганізацыі  “Белая Русь” адзінагалосна прынялі рашэнне стаць партыйцамі ў маналітных шэрагах г.зв. Партыі народнага адзінства “Белая Русь”. “Выпадковых людзей тут быць не павінна”, – зазначыў пры гэтым няўрымслівы актывіст арганізацыі Уладзімір Васільеў.

 
14.09.2011 20:53, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1319, каментары: 8
Палітычны вязень з Барысава Аляксандр Малчанаў на свабодзе!!! (+ 3 фота і 2 відэа)

ляксандар Лукашэнка сёння памілаваў яшчэ 11 асуджаных па «справе 19 снежня», паведамілі ў прэсавай службе кіраўніка дзяржавы, цынічна не назваўшы імёны памілаваных. Але мы ўжо ведаем, што вызваленыя Павел Вінаградаў, Фёдар Мірзаянаў, Аляксандр Класкоўскі, Уладзімір Лобан, Дзмітрый Новік, Аляксандр Атрошчанкаў, Ілля Васілевіч, Дзмітрый Буланаў, Алег Федаркевіч, Мікіта Ліхавід і барысаўчанін Аляксандр Малчанаў. Ніхто з іх не прасіў памілавання.

 
14.09.2011 12:51, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1216, каментары: 5
Дакумент. Ксеракопія за ксеракопіяй ад Касынкінай прыходзяць у Барысаў (+ відэа)

Грамадскія актывісты Барысава і проста неабыякавыя людзі актыўна падтрымліваць старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага, які падпаў пад крымінальны пераслед за сваю праваабарончую дзейнасць. У Барысаве ўжо распаўсюджваліся ўлёткі у падтрымку Бяляцкага, а таксама некалькі барысаўчан прынялі ўдзел у адчайным пікеце ў Мінску.

 
12.09.2011 10:05, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1093, каментары: 0
Пікеты за Ліхавіда: Адмова ў Беразіно, прапанова звярнуцца ў суд ў Слуцку і Крупках

Як мы раней паведамлялі, “Рух “За свабоду” падрыхтаваў заявы на правядзенне пікетаў у падтрымку свайго паплечніка, палітычнага вязня Мікіты Ліхавіда, у дзевяці раённых цэнтрах Мінскай вобласці, у т.л. і ў Барысаве. Гэтымі днямі прыйшоў апошні – дзявяты – адказ, у якім змяшчаецца забарона на пікетаванне. Гэтым разам з Бярэзінскага райвыканкама.

 
04.09.2011 16:59, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 845, каментары: 0
Барысаўчанін Аляксандр Малчанаў адмаўляецца прасіць літасці ў Лукашэнкі

Ад палітвязня з Барысава Аляксандра Малчанава, удзельніка паслявыбарчых пратэстаў 19 снежня 2010 года, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15, лістоў няма, але, на радасць яго маці Галіны Андрэеўны, ён стаў часта тэлефанаваць.

 
02.09.2011 13:35, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1052, каментары: 2
Афіцэры барысаўскай міліцыі прызвычаіліся да хлусні?

Мы ўжо паведамлялі аб тым, што ўчора ў Барысаве міліцыя затрымала дэмакратычных актывістаў Мікалая Пахабава і Анатоля Аскерку падчас збору подпісаў за правядзенне сходу жыхароў “в’етнамскай сцяны” (вуліца Гагарына, 67). Мала таго, што людзей беспадстаўна затрымалі, але некаторыя афіцэры барысаўскай міліцыі падчас “надзвычайнай” аперацыі  не пагрэбавалі скарыстацца звычайнай хлуснёй. Так лічыць барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч.

 
02.09.2011 09:02, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1112, каментары: 0
Міліцыя супрацьдзейнічае Народнаму сходу ў Барысаве

Учора а 18-й гадзіне ў Барысаве міліцыя затрымала дэмакратычных актывістаў Мікалая Пахабава і Анатоля Аскерку каля “в’етнамскай сцяны”дома №67 па вуліцы Гагарына. Сярод жыхароў гэтага дома яны планавалі збіраць подпісы ў падтрымку правядзення ў Барысаве Народнага сходу. Аднак праз тры гадзіны актывісты былі вызваленыя.

 
25.08.2011 13:03, Палітыка
рэйтынг: 0.000, прагляды: 1517, каментары: 0
Рымашэўскі забараніў Салашу пікет

Адмову ў правядзенні масавага мерапрыемства ў Салігорску ў падтрымку палітычнага вязня, актывіста “Руху “За свабоду” Мікіты Ліхавіда атрымаў барысаўчанін Сяргей Салаш. Забарону без уласнаручнага подпіса выдаў старшыня Салігорскага райвыканкама Аляксандр Рымашэўскі.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25