archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Палітыка | RSS

25.03.2014 14:48, Палітыка
рэйтынг: 0.359, прагляды: 643, каментары: 0
Мясцовыя выбары ў Барысаве – 2014: in memoriam (КРЫТЫКА, ФОТА)

«Так здарылася, што актыўны ўдзел у назіранні за гэтай выбарчай кампаніяй мне ўзяць не ўдалося. Тым не менш, ёсць патрэба выказаць сваё агульнае меркаванне», – піша праваабаронца Алег Мацкевіч, чалавек, які дамогся бясплатнага праезду ў аўтобусах для барысаўскіх школьнікаў.

 
25.03.2014 12:22, Палітыка
рэйтынг: 1.211, прагляды: 1150, каментары: 0
Колькі чалавек у Барысаве прагаласавала за самага маладога кандыдата? (ВЫНІКІ, ФОТА)

Нарэшце сталі вядомыя вынікі выбараў па Старагарадской выбарчай акрузе ў Мінскі аблсавет. Тут было рэальнае канкурэнтнае змаганне – двум дырэктарам, «Здравушкі» і будаўнічага СУ-153, супрацьстаялі 23-гадовы незалежны кандыдат Аляксандр Харчанка і індывідуальны прадпрымальнік, апазіцыянер-ліберал Леў Марголін.

 
25.03.2014 09:07, Палітыка
рэйтынг: 0.289, прагляды: 640, каментары: 0
Другія выбары ў жыцці дырэктара БДПК Шмакава прайшлі гладка (ФОТЫ)

Мясцовыя выбары 2010 года для дырэктара Барысаўскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа выліліся ў галаўны боль. Толькі дзякуючы адміністратыўнаму ўмяшальніцтву ён здолеў абыйсці на 4,7% маладога апазіцыйнага кандыдата Дзмітрыя Бабіцкага. Выбары 2014 года ён, відаць, нават і не заўважыў, бо рэальнай канкурэнцыі не меў.

 
21.03.2014 12:47, Палітыка
рэйтынг: 6.451, прагляды: 893, каментары: 3
Суседняя выбарчая камісія ў Печах піярыць Барадаўку. Ярмошына не супраць (ФОТАФАКТ)

Учора наш сайт ужо пісаў пра тое, як участковая камісія №69 акругі №25, што размяшчаецца ў былым пячанскім Доме афіцэраў, раіць прагаласаваць за безальтэрнатыўнага кандыдата Сяргея Андрэева. Гэта як мінімум выглядае неэтычна, бо члены камісіі павінны захоўваць поўны нейтралітэт. Падобная сітуацыя назіраецца і на суседняй акрузе №24.

 
20.03.2014 14:33, Палітыка
рэйтынг: 2.394, прагляды: 927, каментары: 1
Выбарчая камісія ў Печах агітуе за аднаго кандыдата? (ФОТАФАКТ, ІНТЭРВ’Ю)

Учора жыхары ваеннага гарадка атрымалі ў сваіх паштовых скрынях запрашэнні ад мясцовай участковай камісіі прыняць удзел у галасаванні. На адваротным баку запрашэння размешчана фактычна агітацыя за безальтэрнатыўнага кандыдата, танкіста, ураджэнца Чалябіншчыны, Сяргея Андрэева пад назвай «Ваш кандыдат».

 
19.03.2014 14:34, Палітыка
рэйтынг: 0.577, прагляды: 725, каментары: 0
Кіраўніцтва Барысава супраць акцый за мір ва Украіне (ФОТАФАКТ)

Уладзімір Мірановіч, старшыня Барысаўскага райвыканкама, не дазволіў правесці 22 сакавіка інфармацыйны пікет каля ўнівермага «Веста» супраць «агрэсіўных намераў Расіі, супраць магчымай Трэцяй сусветнай вайны». У мерапрыемстве планавалі прыняць удзел дзесяць барысаўцаў.

 
16.03.2014 12:12, Палітыка
рэйтынг: 0.313, прагляды: 587, каментары: 0
Заўтра – чарговая сустрэча з кандыдатамі. Прыходзьце! (ФОТА)

У панядзелак, 17 сакавіка, адбудзецца другая (і апошняя) сустрэча барысаўскіх выбарнікаў з прэтэндэнтамі на дэпутацкі мандат, якія балатуюцца па Старагарадской абласной акрузе. Нагадаем, што першая сустрэча прайшла роўна тыдзень таму ў Доме культуры «Экран». Месца новай сустрэчы застаецца тое самае, як і пачатак – а 18.00.

 
14.03.2014 20:14, Палітыка
рэйтынг: 0.515, прагляды: 745, каментары: 0
У Барысаве – самыя граматныя «выбары» (ФОТАФАКТ)

Як вядома, 91% акругаў у Барысаўскі раённы савет дэпутатаў безальтэрнатыўныя. Нам прапануюць змарнаваць свой час, прыйсці на выбары і прагаласаваць за ўжо гатовых дэпутатаў, на сустрэчы з якімі амаль ніхто не прыходзіць. Некаторыя з іх і самі ігнаруюць гэтыя сустрэчы.

 
11.03.2014 08:17, Палітыка
рэйтынг: 1.553, прагляды: 1286, каментары: 0
На сустрэчы з кандыдатамі – ідэолагі, камуністы, лукашэнкаўцы (ФОТАРЭПАРТАЖ)

Прыхільнікаў дзеючай улады зусім не цікавіла праблема карупцыі, якая раз'ядае Барысаўшчыну, адсутнасць паўнавартасных дзіцячых і спартовых пляцовак у горадзе, жахлівы стан эканомікі на многіх мясцовых прадпрыемствах. Іх цікавіла толькі адно – як насмеліліся пайсці ў дэпутаты незалежны кандыдат Аляксандр Харчанка і апазіцыянер-ліберал Леў Марголін.

 
10.03.2014 09:58, Палітыка
рэйтынг: 0.526, прагляды: 833, каментары: 0
Што думаюць барысаўчане пра падзеі ва Украіне? (ВІДЭА)

Народная рэвалюцыя ў суседняй краіне мала каго пакідае абыякавым нават у Барысаве. Вайсковая інтэрвенцыя Расіі ва ўкраінскім Крыму, па меркаваннях аналітыкаў, можа стаць пачаткам калі і не Трэцяй сусветнай вайны, але як мінімум новай «халоднай вайны» паміж цывілізаваным светам і Крамлём.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25