archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Палітыка | RSS

08.05.2012 09:09, Палітыка
рэйтынг: 0.811, прагляды: 794, каментары: 0
За бетонным плотам: дзесяць год без дазволу на масавыя акцыі (+ відэа)

Барысаўскі райвыканкам сваім рашэннем вылучыў для правядзення масавых мерапрыемстваў пляцоўку за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна. Месца адно з самых бязлюдных ў горадзе, абнесена высокім бетонным плотам, але нават там на працягу апошніх амаль дзесяці гадоў не дазволілі правесці ні адной акцыі.

 
02.05.2012 11:29, Палітыка
рэйтынг: 1.563, прагляды: 724, каментары: 0
Козік назваў ідыётамі тых, хто выступае за санкцыі супраць лукашэнкаўскага рэжыму

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ураджэнца Барысаўшчыны і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Барысаўскага раёна, Леанід Козік не разумее, як некаторыя беларусы могуць патрабаваць санкцый з боку Еўрасаюза.

 
15.04.2012 09:37, Палітыка
рэйтынг: 1.593, прагляды: 821, каментары: 0
Liberta! Саннікаў на свабодзе! (+ фота, відэа)

Незаконна асуджаны і катаваны ў лукашэнкаўскіх засценках самы папулярны альтэрнатыўны кандыдат у прэзідэнты ў 2010 годзе Андрэй Саннікаў учора ўвечары быў вызвалены. Тым часам у турмах знаходзяцца яшчэ 14 палітычных зняволеных, у тым ліку яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты Мікалай Сатакевіч.

 
11.04.2012 21:12, Палітыка
рэйтынг: 0.738, прагляды: 736, каментары: 0
Козікаўскія прафсаюзы пацягнуць у суд за крытыку “пралетарскіх іскаў”

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі цалкам падтрымлівае тых, хто падаў у суд на апазіцыянераў, якія заклікаюць да ўвядзення санкцый супраць Беларусі. З такой заявай выступіў старшыня федэрацыі, а ў мінулым і дэпутат ад Барысаўскай сельскай акругі Леанід Козік.

 
05.04.2012 13:02, Палітыка
рэйтынг: 0.802, прагляды: 726, каментары: 0
Ярмошына ў Барысаве расказвае, як выкарыстаць рэгіянальнае тэлебачанне на выбарах

Сёння ў Барысаве праходзіць форум па пытаннях развіцця і эфектыўнасці дзейнасці рэгіянальнага тэлерадыёвяшчання з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, Саўміна, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і Мінскага аблвыканкама.

 
02.04.2012 14:15, Палітыка
рэйтынг: 0.750, прагляды: 811, каментары: 0
Паглядзім, як адрэагуюць барысаўскія палатачныя дэпутаты – Гумінскі і Гур’янаў – на заклік старшыні ПП НС

Апрача заканатворчай працы, дэпутаты палаты прадстаўнікоў павінны надаваць “самую сур’ёзную ўвагу” працы з насельніцтвам у выбарчых акругах, заявіў старшыня ніжняй палаты Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы 2 красавіка дзясятую сесію парламента.

 
30.03.2012 10:32, Палітыка
рэйтынг: 0.815, прагляды: 888, каментары: 0
Барысаўскія чыноўнікі паспяшаліся з віншаваннямі (+ фота)

Барысаўскія чыноўнікі і раённыя дэпутаты сёння, 30 сакавіка, павіншавалі барысаўчан з Днём адзінства народаў Беларусі і Расіі. Насамрэч, гэтае дзяржаўнае свята адзначаецца 2 красавіка, у панядзелак. Дык няўжо немагчыма было павіншаваць у дзень афіцыйнага святкавання? Ці панядзелак – дзень занадта цяжкі для святочных і напышлівых слоў?

 
27.03.2012 14:02, Палітыка
рэйтынг: 0.774, прагляды: 863, каментары: 0
Козік ганарыцца тым, што ўключаны ў “чорны спіс” Еўрасаюза

“Уключэнне ў спіс неўязных у Еўропу становіцца, хутчэй, падставай для гонару, чым для нейкіх перажыванняў”, – лічыць старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Леанід Козік, ураджэнец Барысаўшчыны і ў мінулым дэпутат-палатачнік ад Барысаўскага раёна.

 
25.03.2012 12:18, Палітыка
рэйтынг: 1.096, прагляды: 1216, каментары: 0
З Днём Волі, барысаўчане! (+ 4 ілюстрацыі, відэа)

Сёння 25 сакавіка спаўняецца 94 гады з дня абвяшчэння ў 1918 годзе незалежнасці першай беларускай рэспублікі – БНР. А ці ведаеце Вы што такое Беларуская Народная Рэспубліка? Прапануем Вашай увазе 12 фактаў з гісторыі першай нашай рэспублікі.

 
23.03.2012 15:13, Палітыка
рэйтынг: 4.737, прагляды: 1055, каментары: 2
Барысаўскага апазіцыянера не выпускаюць за мяжу

Спіс невыязных з краіны дэмакратаў расце як на дражджах. Яшчэ адным невыязным  апазіцыянерам стаў намеснік старшыні АГП Леў Марголін, жыхар Барысава. Адпаведную даведку яму выдалі ў Барысаўскім РУУС.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25