archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Палітыка | RSS

30.11.2012 14:59, Палітыка
рэйтынг: 0.501, прагляды: 974, каментары: 0
Лукашэнка сабраўся зрабіць з барысаўскай запалкавай фабрыкі “цукерку” да наступных угодкаў бальшавіцкай рэвалюцыі

Знаходзячыся ў Барысава, Аляксанжр Лукашэнка паставіў задачу завяршыць да лістапада наступнага году ўсе працы па мадэрнізацыі ААТ “Барысаўдрэў”: “7 лістапада будучага году тут павінна быць “цукерка”.

 
30.11.2012 14:40, Палітыка
рэйтынг: 9.999, прагляды: 1647, каментары: 2
Лукашэнка забараніў звальняцца з працы: “Адпусцілі — хай сыходзіць, не адпусцілі — павінен працаваць” (+ фота)

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў увесці забарону на звальненне работнікаў да канца мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна “Беллеспаперапрам”. Лукашэнка сёння, наведваючы ААТ “Барысаўдрэў”, даручыў распрацаваць адпаведны праект дэкрэта.

 
28.11.2012 10:20, Палітыка
рэйтынг: 0.377, прагляды: 815, каментары: 0
Для чалабітных: Два дні па тры гадзіны ў Барысаве адпрацуе грамадская прыёмная прэзідэнта

Прыёмная пачала працу сёння а 10.00 у будынку Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта (вуліца Чапаева, 6 каб.114) для жыхароў Барысава і Барысаўскага раёна. Праз тры гадзіны яна спыніць сваю працу. У той самы час – з 10.00 да 13.00 – прыёмная адпрацуе і заўтра, 29 лістапада.

 
22.11.2012 11:09, Палітыка
рэйтынг: 0.440, прагляды: 713, каментары: 0
Барысаўскага дэмакрата Льва Марголіна аштрафавалі на паўтара мільёна рублёў

“Выбарчая кампанія па абранні дэпутатаў палаты прадстаўнікоў для мяне скончылася штрафам у 1,5 млн рублёў. Пра гэта стала вядома праз два месяцы пасля выбараў. Мяне абвінавацілі ў парушэнні бухгалтарскага ўліку”, — кажа намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі барысаўчанін Леў Марголін.

 
09.11.2012 14:53, Палітыка
рэйтынг: 0.840, прагляды: 786, каментары: 0
Палітычны эмігрант Зміцер Бародка, які асеў у Варшаве, хоча змагацца з-за мяжы (+ відэа)

Як вядома, пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў былы кіраўнік былога ўжо барысаўскага “Зубра” Зміцер Бародка з’ехаў з Беларусі. Цяпер ён узначальвае “Беларускі дом у Варшаве”. Кажа, што працаваць за мяжой больш зручна хаця б таму, што можна дзейнічаць абсалютна легальна і не баяцца пры гэтым пераследу спецслужб.

 
04.11.2012 15:13, Палітыка
рэйтынг: 0.487, прагляды: 676, каментары: 0
Фотафакт. Гумінскі больш не старшыня ўльтралукашэнкаўскай “Белай Русі”

На другім з’ездзе ўльтралукашэнскаўскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, які прайшоў 3 лістапада ў Малой зале Палаца Рэспублікі ў Мінску, быў абраны новы старшыня арганізацыі. Замест чатырохраховага дэпутата ад Барысава палкоўніка Віктара Гумінскага абраны намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.

 
22.10.2012 10:33, Палітыка
рэйтынг: 0.377, прагляды: 572, каментары: 0
Дэмакрат так і не дачакаўся крымінальнай справы супраць сябе за ілжывы данос

Назіральніку ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Васілю Лапаціну на яго заяву ў Барысаўскую раённую пракуратуру прыйшоў адказ. Нічога сенсацыйнага ў адказе не змяшчаецца. Гэта і не дзіўна, бо справа датычыла выбарчых злоўжыванняў.

 
10.10.2012 13:37, Палітыка
рэйтынг: 1.005, прагляды: 770, каментары: 0
Лукашэнка: Я паважаю асабліва зборную Германіі. Вось наш БАТЭ чамусьці навучыўся ў Германіі (+ відэа)

У мінулую пятніцу пасля ўручэння Лукашэнку даверчых грамат пасламі адбылася нефармальная размова. Кіраўнік Беларусі раіў паслу Літвы Лінасу Лінкявічусу прыйсці на хакей. Дыпламат жа на гэта зазначыў, што ўжо быў на фуболе і заўзеў за БАТЭ.

 
04.10.2012 09:40, Палітыка
рэйтынг: 0.683, прагляды: 655, каментары: 0
Незалежны назіральнік прапанаваў пракурору завесці на яго крымінальную справу за ілжывы данос

Назіральнік ад кампаніі “За справядлівыя выбары” Васіль Лапацін, які прысутнічаў увесь дзень на ўчастку №25 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62, напісаў заяву ў пракуратуру Барысаўскага раёна.

 
02.10.2012 14:49, Палітыка
рэйтынг: 0.923, прагляды: 669, каментары: 0
Васіль Бараннік не змог усталяваць асобы выбаршчыкаў-нябожчыкаў

Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч па заканчэнні амаль тыдня з дня выбараў атрымаў адказ на сваю скаргу на парушэнні  пры галасаванні на даму на ўчастку № 9 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, дзе ён быў акрэдытаваны назіральнікам.

 
Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25