archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
15 бел-чырвона-белых сцягоў над вуліцай Гагарына (ФОТАФАКТ)
19.10.2014 18:57, нядзеля, Палітыка
прагляды: 1039, каментары: 3, рэйтынг: 9.999

15 бел-чырвона-белых сцягоў над вуліцай Гагарына (ФОТАФАКТ)

Учора, 18 кастрычніка, актывісты мясцовай апазіцыйнай суполкі Zмена вывесілі ў Барысаве на пуцеправодзе над цэнтральнай аўтаартэрыяй горада больш за дзесяць нацыянальных сцягоў.

Акцыя была здзейсненая на знак салідарнасці з актывістам Zмены Паўлам Вінаградавым, які адбывае свае чарговыя суткі арышту на Акрэсціна ў Мінску. Акцыя прайшла паспяхова, ніхто з актывістаў не затрыманы, паведамілі арганізатары.

26-гадовы актывіст моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Павел Вінаградаў — адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.

9 кастрычніка ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёна Менска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле nn.by

Папулярныя навіны раздзела: