archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
Двойчы «пахаваная» снайперка з Барысава жывая. Яна ў Маскве (ФОТАФАКТ)
19.10.2014 09:23, нядзеля, Палітыка
прагляды: 806, каментары: 0, рэйтынг: 1.671

Двойчы «пахаваная» снайперка з Барысава жывая. Яна ў Маскве (ФОТАФАКТ)

Беларуска Наталля Красоўская, ваюючая на баку баевікоў  з «ДНР» на усходзе Украіны, усё яшчэ жывая.  На мітынгу ў падтрымку так званай «Новороссіі» у Маскве яна абуралася, ці апраўданая смерць тых тэрарыстаў, хто ваяваў пад сцягам Расійскай Федэрацыі ва Украіне.

Словы тэрарысткі прывёў у «Твітэры» журналіст Андрэй Краснашчокаў.

«Красоўская выступіла на мітынгу. Асноўным у яе прамове стала: ці апраўданая была смерць «апалчэнцаў» на ўсходзе Украіны пад расійскім сцягам?» – піша журналіст.

Нагадаем, у канцы верасня расійскія журналісты паведамілі, што снайперша з Барысава Наталля Красоўская, якая ваявала на баку баявікоў, загінула. Яна нібыта была пахавана на Савур-Магіле.

Раней у жніўні таксама паведамлялася пра смерць барысаўскай снайперкі пад Енакіева. Аднак яна аказалася жывая і запісала відэазварот, у якім пагражала «Хартыі».

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле charter97.org

Папулярныя навіны раздзела: