archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
Усе арыштаваныя ў Барысаве ўкраінцы ўжо на свабодзе, дома
11.10.2014 21:07, субота, Палітыка
прагляды: 606, каментары: 0, рэйтынг: 1.078

Усе арыштаваныя ў Барысаве ўкраінцы ўжо на свабодзе, дома

Усе заўзятары зборнай Украіны, якія былі затрыманыя ў чацвер у Беларусі пасля матчу кваліфікацыі Еўра-2016, вызваленыя.

«МЗС Украіны прадпрыняў вычарпальныя меры, у выніку якіх вызваленыя ўсе заўзятары, у тым ліку тыя восем балельшчыкаў, якія былі арыштаваныя на розныя тэрміны», – сказаў спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Паводле яго слоў, усе заўзятары ўжо вярнуліся ва Украіну.

Нагадаем, пасля матчу кваліфікацыі Еўра-2016 Беларусь – Украіна (0:2) былі затрыманыя 15 грамадзян Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў МЗС забяспечыць консульскую абарону заўзятараў для іх вызвалення.
Раней паведамлялася, што ўкраінскіх балельшчыкаў у Беларусі затрымалі за цішоткі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белымі сцягамі.

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле by.tribuna.com (фоты nn.by)

Папулярныя навіны раздзела: