archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: «Слава героям!» — гэта «Хайль Гітлер!»
11.10.2014 21:00, субота, Палітыка
прагляды: 619, каментары: 0, рэйтынг: 1.089

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: «Слава героям!» — гэта «Хайль Гітлер!»

Адной з тэмаў сённяшняй праграмы «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь-1» сталі паводзіны беларускіх заўзятараў падчас футбольнага матча Беларусь-Україна ў Барысаве.

«Здарыўся кашмар. Не ў пройгрышы 0:2, а ў балельшчыках», — заявіў вядучы, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

«Гэтыя расцяжкі і гэтыя крыкі былі не на ўсім стадыёне, — удакладніў рэдактар «Сельскай газеты» Сяргей Міховіч. — Гэта былі крыкі з вуснаў асобных бязвусых юнцоў з фан-зоны, якія ні гісторыі, ні ісціны не ведаюць. І яны зусім нічога не ведаюць, іх нехта падбухторвае».

«Трэба сур'ёзней да гэтага ставіцца. — пераконваў Генадзь Давыдзька. — У свой час калі «Хайль Гітлер» — адказвалі «Зіг хайль». У прынцыпе «Слава героям!» — гэта прыкладна такая фраза, такой самай якасці. Супраць чаго пратэставалі беларускія балельшчыкі, калі падтрымлівалі відавочна нацысцкі выкрык з боку ўкраінскіх фанацікаў? Салідарнасць з чым яны выказвалі? З тым, што там ідзе грамадзянская вайна?»

«Калі мы хочам, каб нашае маладое пакаленне, мела свае лозунгі, мы павінны першыя выкрыкваць іх, — параіў галоўны рэдактар «Аргументаў і фактаў» Ігар Сакалоў. — Калі б там былі людзі, якія выкрыквалі іншыя — не ведаю, пра піва, пра гастраном, нават такія несур'ёзныя рэчы, — тады гэтыя лозунгі гучалі б першымі».

«І я кажу: «Слава Украіне». Але мы ведаем — вельмі многа эпізодаў, — калі чалавек на гэты выкрык дзесьці ва Украіне не адказваў «Героям слава», яго і забіць могуць», — падсумаваў Генадзь Давыдзька.

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле nn.by

Папулярныя навіны раздзела: