archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
Парашэнка патрабуе неадкладна вызваліць ўкраінскіх фанатаў, затрыманых у Барысаве
10.10.2014 13:31, пятніца, Палітыка
прагляды: 769, каментары: 0, рэйтынг: 1.063

Парашэнка патрабуе неадкладна вызваліць ўкраінскіх фанатаў, затрыманых у Барысаве

Між тым, першыя прысуды заўзятарам – арышт на 5-10 сутак. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў міністэрству замежных спраў забяспечыць консульскую абарону для неадкладнага вызвалення затрыманых у Беларусі пасля футбольнага матчу украінцаў, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Україна» прэс-сакратар прэзідэнта Святаслаў Цаголка.

«Прэзідэнт Украіны даручыў міністэрству замежных спраў тэрмінова забяспечыць консульскую абарону для неадкладнага вызвалення і вяртання ў краіну усіх затрыманых пасля ўчорашняга футбольнага матчу ў беларускім горадзе Барысаў», – паведаміў Цаголка.

Паводле інфармацыі, консул ўжо знаходзіцца на месцы, дзе ўтрымліваюцца ўкраінцы.

Па дадзеных праваабаронцаў у Барысаве ўжо пачаліся суды над затрыманымі фанатамі, якім прад'яўленае абвінавачванне ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Першыя прысуды – арышт на 5 сутак.

Як паведамілі сайту charter97.org у ПЦ «Вясна», аднаму з затрыманых далі 10 сутак арышту. Украінскія заўзятары адмаўляюцца прызнаваць віну ў судзе.

Па некаторых дадзеных, частка ўкраінскіх заўзятараў вызвалілі без суда.

Нагадаем, дзясяткі ўкраінскіх і беларускіх заўзятараў былі ўчора затрыманыя пасля матчу ў Барысаве. Дакладная колькасць затрыманых фанатаў пакуль невядома.

Аддзел інфармацыі barysau.by

Папулярныя навіны раздзела: