archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
За выкананне «хіта пра Пуціна» на «Барысаў-арэне» – арышты дзясяткаў беларусаў і ўкраінцаў
10.10.2014 08:33, пятніца, Палітыка
прагляды: 1043, каментары: 5, рэйтынг: 9.999

За выкананне «хіта пра Пуціна» на «Барысаў-арэне» – арышты дзясяткаў беларусаў і ўкраінцаў

Паводле інфармацыі Football.ua, піша Tribuna.com, украінскіх заўзятараў затрымлівалі ў Барысаве пасля матчу зборнай нібыта за нецэнзурную лаянку.

Насамрэч, мяркуецца, што яны затрыманыя за выкананне «хіта пра Пуціна».

Сёння ўкраінскіх фанатаў чакае суд. Верагодна, іх чакае штраф і дэпартацыя з краіны, а самым актыўным могуць прысудзіць 15 сутак арышту.

Разам з тым як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», па сведчанні беларускіх фанатаў, затрымана больш за 30 беларусаў.

Так, Арцёма Бабоўнікава забралі за паленне фаера, факт затрымання бачыла і зняла на камеру карэспандэнтка «Нашай Нівы». Тады яе таксама затрымалі і вымусілі выдаліць кадры. Бабоўнікава даставілі ў Барысаўскі РУУС.

Затрымалі Уладзя Лобаха з Мазыра, які быў у бел-чырвона-белым шаліку, ён і паведаміў, што з ім у аўтазаку 30 чалавек.

Ёсць інфармацыя, што дзвюх дзяўчат-беларусак затрымалі за ўкраінскую сімволіку.

UPD!

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле nn.by, svaboda.org, vborisove.by

Папулярныя навіны раздзела: