archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
02.11 -0.1%2.0539 -0.1%2.2916 0.2%3.2094
01.11 0.1%2.0517 -0.3%2.2898 0.1%3.2145
31.10 0.1%2.0544 -0.3%2.284 0.1%3.2188
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
У Барысаве на сценах з’явіліся ўлёткі «За незалежную Беларусь!» (ФОТЫ)
31.08.2014 21:58, нядзеля, Палітыка
прагляды: 917, каментары: 0, рэйтынг: 0.810

У Барысаве на сценах з’явіліся ўлёткі «За незалежную Беларусь!» (ФОТЫ)

Сёння, 31 жніўня, у нашым горадзе актывісты моладзевай апазіцыйнай арганізацыі «Альтэрнатыва» расклеілі ўлёткі ў абарону незалежнасці і суверэнітэта Беларусі.

Улёткі «За незалежную Беларусь!», «Беларусь – не Расія!», «Беларусы! Вось наш герб і сцяг!» размясціліся ля прыпыначных пунктаў, пад'ездаў жылых дамоў, на дошках аб’яваў, інфармацыйных стэндах.

«З дапамогай такой акцыі мы спрабуем паўплываць на грамадскую думку барысаўчан і іншых жыхароў Беларусі, даносячы да іх розумаў ідэі нацыянальнай ідэнтычнасці, суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы, таксама распаўсюджваючы інфармацыю аб сапраўднай нацыянальнай гістарычнай сімволіцы нашай дзяржавы», – каментуе матывацыю мерапрыемства адзін з яе ўдзельнікаў.

Адзін з лідэраў «Альтэрнатывы» Алег Корбан падкрэсліў на сваёй старонцы ў фэйсбук: «Адмыслова гэта зроблена на радзіме вядомай скандальнай тэрарысткі Красоўскай, якая цяпер змагаецца ў шэрагах так званага ДНР».

Аддзел інфармацыі barysau.by

Папулярныя навіны раздзела: