archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
20.01 0.7%1.9787 -0%2.4312 0.4%3.4985
19.01 0.2%1.9933 0.4%2.4311 0.5%3.5113
18.01 -0.1%1.9963 0%2.441 0.3%3.5286
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
Сабака Ларго дапамог затрымаць двух юнакоў (ФОТА)
24.11.2014 10:47, панядзелак, Здарэнні
прагляды: 653, каментары: 0, рэйтынг: 1.581

Сабака Ларго дапамог затрымаць двух юнакоў (ФОТА)

Наш сайт ужо пісаў пра тое, як 11 лістапада каля райбальніцы сярод белага дня на жыхарку вёскі Старабарысаў напалі два маладзёна. Рабаўнікі збілі з ног жанчыну і адабралі ў яе сумачку з маёмасцю.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па гарачых слядах супрацоўнікамі Барысаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь былі затрыманыя раней не судзімыя навучэнцы адной з устаноў адукацыі г. Барысава, абодва – 1997 года нараджэння. Затрыманыя былі дастаўлены ў дзяжурную частку Барысаўскага РУУС для далейшага разбіральніцтва.

Па дадзеным факце Барысаўскім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Злачынства аператыўна раскрыта дзякуючы суладным і прафесійна разумным дзеянням міліцыянера-кіроўцы групы затрымання сяржанта М.Селіхава, міліцыянера-кінолага групы затрымання старэйшага сяржанта С. Радашкевіча, міліцыянера-кіроўцы групы затрымання малодшага сяржанта А.Хацкевіча, міліцыянера-кінолага групы затрымання прапаршчыка А.Цітаўца. Са сваімі абавязкамі выдатна справіўся і службова-вышуковы сабака па мянушцы Ларго

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле: Алег Гішко, начальнік Барысаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, uvd-mo.gov.by 

каментары (0)
пакіньце сваё меркаванне!