archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
20.01 0.7%1.9787 -0%2.4312 0.4%3.4985
19.01 0.2%1.9933 0.4%2.4311 0.5%3.5113
18.01 -0.1%1.9963 0%2.441 0.3%3.5286
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
У Барысаве адзначаць гадавіну пераправы Напалеона праз Бярэзіну
24.11.2014 10:26, панядзелак, Грамадства
прагляды: 588, каментары: 0, рэйтынг: 1.434

У Барысаве адзначаць гадавіну пераправы Напалеона праз Бярэзіну

У Барысаўскім раёне 28 лістапада пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 202-й гадавіне пераправы ў лістападзе 1812 года арміі Напалеона праз Бярэзіну. Аб гэтым карэспандэнту БелТА расказалі ў пасольстве Францыі ў Беларусі.

Афіцыйная цырымонія пачнецца з ускладання вянкоў да мемарыяльных помнікаў і калектыўных пахаванняў французскіх салдат на могілках вёскі Студзёнка ў Барысаўскім раёне, што на левым беразе Бярэзіны. Затым ўдзельнікі плануюць наведаць помнік «Ахвярам вайны», узведзены пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Швейцарыі (вёска Студзёнка). Яны пабываюць таксама на месцах пахавання на Брылёўскім полі, каля вёскі Весялова на правым беразе Бярэзіны.

Акрамя таго, будуць ускладзены вянкі да рускага, савецкага помнікаў і да памятнага знака Бакура. А завершацца мерапрыемствы наведваннем Дома-музея І.Х.Каладзеева.

Аддзел інфармацыі barysau.by