archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
18.10 0.5%2.04 0%2.2613 -0.1%3.1885
17.10 0%2.05 -0.1%2.2619 0.1%3.1842
16.10 0.1%2.0501 0%2.2598 -0%3.1887
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
У Барысаве разагналі сход «Сведкаў Іеговы»
21.11.2014 20:10, пятніца, Грамадства
прагляды: 1066, каментары: 0, рэйтынг: 2.305

У Барысаве разагналі сход «Сведкаў Іеговы»

20 лістапада ў праваахоўныя органы паступіў сігнал аб правядзенні ў Барысаве масавага мерапрыемства рэлігійнай арганізацыяй «Сведкі Іеговы», паведамляе газета «Адзінства».

Гэтая рэлігійная арганізацыя не зарэгістраваная ў мясцовых органах улады, у сувязі з чым яе дзейнасць на тэрыторыі Барысава і Барысаўскага раёна з'яўляецца незаконнай.

Як высветлілася, несанкцыянаваны рэлігійны абрад праходзіў на тэрыторыі прыватнага падворка, што належыць грамадзяніну К.

На грамадзяніна К. складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.34 («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Матэрыялы будуць накіраваныя ў суд.

Варта дадаць, што з 1933 па 1945 гады сведкі Іеговы (вядомыя ў Германіі як Бібельфоршар, альбо Даследчыкі Бібліі) былі забароненыя ў нацысцкай Германіі.

Аддзел інфармацыі barysau.by