archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
20.01 0.7%1.9787 -0%2.4312 0.4%3.4985
19.01 0.2%1.9933 0.4%2.4311 0.5%3.5113
18.01 -0.1%1.9963 0%2.441 0.3%3.5286
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
Экс-гулец БАТЭ на першай трэніроўцы ў Францыі спяваў па-беларуску (ФОТА)
20.11.2014 12:00, чацвер, Грамадства
прагляды: 637, каментары: 0, рэйтынг: 1.535

Экс-гулец БАТЭ на першай трэніроўцы ў Францыі спяваў па-беларуску (ФОТА)

Сяргей Крывец, які цяпер абараняе колеры французскага «Меца», даў вялікае і цікавае інтэрв'ю Tribuna.com.

– Чаму ты не называеш песню, якую спяваў на сваёй першай трэніроўцы ў «Мецы»?

— Проста не хачу агучваць назву песні. Куплецікі выканаў. Хлопцам нібы спадабалася. Спяваў на беларускай. Хоць французы, наколькі я зразумеў, не вельмі разбіраюцца. Жывуць па даўнім стэрэатыпе і амаль усіх усходніх славян называюць рускімі. Хаця мяне гэта неяк абышло бокам. Ва ўсіх маіх прафайлах напісана «Biélorussie», чым я вельмі задаволены.

Гэта значыць я не пагаджуся, калі мяне раптам пачнуць называць рускім, але і казаць, быццам стараюся сваёй гульнёй у Францыі прасоўваць Беларусь, не стану. Мне здаецца, краіну павінна прасоўваць зборная, а не асобныя футбалісты. А ў астатнім … Ну, калі чалавек не ведае, дзе Беларусь знаходзіцца, я ж не стану насіцца за ім з глобусам. Ну, неадукаваны ён, што я з ім зраблю? Трэба было вучыць геаграфію ў школе.

* * *

Крывец перайшоў у «Мец» у жніўні. Цяпер клуб пасля 13 тураў займае 9-ы радок у турнірнай табліцы, а ў гэтую пятніцу згуляе дома з ПСЖ (22:30). Матч пакажа ў жывым эфіры тэлеканал «Сетанта», даступны ў мінскіх кабельных сетках.

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле nn.by