archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
18.10 0.5%2.04 0%2.2613 -0.1%3.1885
17.10 0%2.05 -0.1%2.2619 0.1%3.1842
16.10 0.1%2.0501 0%2.2598 -0%3.1887
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
Жартаўлівая «фотажаба» на Уладзіміра Мірановіча
22.12.2016 12:51, чацвер, Грамадства
прагляды: 419, каментары: 0, рэйтынг: 2.839

Жартаўлівая «фотажаба» на Уладзіміра Мірановіча

Рэдка калі ў барысаўскім рэгіянальным сегменце інтэрнэта можна сустрэць гумарныя ці сатырычныя фотакалажы на вядомых мясцовых асобаў. Ці то персанажы сумныя, нецікавыя і малазначныя, ці то для смеху ў дастатковай колькасці хапае фотакарыкатураў на такіх «палітычных тытанаў» як Пётр Пракаповіч, Аляксандр ці Мікалай Лукашэнкі.

Тым не менш, барысаўскі інтэрнэт-карыстальнік Сяргей Гортаў апублікаваў забаўную «фотажабу» на старшыню райвыканкама Уладзіміра Мірановіча, на якой той «спрабуе» прадэманстраваць сваю расцяжку, абапершыся на трохколавыя дзіцячыя ровары.

Прататыпам для гэтага калажу з’явілася нашумелая рэклама грузавікоў Volvo, для прыцягнення ўвагі да якой папулярны актор Жан-Клод Ван Дам прадэманстраваў сваю выдатную фізічную форму.

Што праўда, у выпадку з Мірановічам больш актуальна было б убачыць яго «расяцяжку» паміж кітайскімі аўтамабілямі Geely, якія збіраюцца ў Барысаве, альбо паміж «Барысаўдрэвам» і «Хрустальным заводам».

Аддзел інфармацыі barysau.by

Тэгі: