archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
20.01 0.7%1.9787 -0%2.4312 0.4%3.4985
19.01 0.2%1.9933 0.4%2.4311 0.5%3.5113
18.01 -0.1%1.9963 0%2.441 0.3%3.5286
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}
Моладзь у начным клубе City – мат-перамат, алкаголь, БАТЭ (ВІДЭА, ФОТЫ)
13.11.2016 10:05, нядзеля, Грамадства
прагляды: 590, каментары: 0, рэйтынг: 3.229

Моладзь у начным клубе City – мат-перамат, алкаголь, БАТЭ (ВІДЭА, ФОТЫ)

18+
Мы адразу папярэджваем, што відэа вельмі цынічнае, перанасычанае ненарматыўнай лексікай – дзецям і далікатным асобам глядзець яго нельга. Але той, хто ўсё ж наважыцца націснуць play, зможа даведацца, як адпачываюць маладыя людзі ў адной з самых вядомых барысаўскіх забаўляльных устаноў.

Відэа карыснае для прагляду бацькам тых дзяцей, якім ужо не церпіцца «патусавацца» на начных дыскатэках Барысава.

Відэа potatorepublic.by

Безумоўна, шмат хто можа запярэчыць – гэта асабістая справа кожнага вырашаць, як сябе паводзіць у падобных установах. Калі ў City пануюць такія правілы паводзінаў і аб гэтым ведаюць і іх прымаюць яго наведнікі, то гэта, відаць, унутраная справа як клуба, так і яго наведнікаў.

Прынтскрыны з відэа potatorepublic.by

Аддзел інфармацыі barysau.by