archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
09.06 -0.3%1.8733 -0.3%2.108 0.3%3.2894
08.06 0%1.8672 -0.1%2.1026 -0.1%3.2982
07.06 -0.1%1.8674 0%2.1012 0%3.2945
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ – 2013: ЗРОБІМ ЛЕПШ!

Конкурс «Народны журналіст» працягваецца. Чакаем тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блёг пра мясцовыя праблемы. Гэткім чынам каманда "Народнага журналіста" падтрымала хвалю мясцовых кампаніяў «Зробім лепш!», якую ініцыявала Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў.

Усе працы, адпаведныя ўмовам конкурсу, зьявяцца на партале narodny.by, найлепшыя будуць прапанаваныя незалежным газэтам, радыё, «Белсату». Пераможцы атрымаюць друкаваны наклад сваіх тэкстаў, каб правесьці мясцовую кампанію. Будуць і заахвочвальныя прызы. На Ваша запрашэньне група экспэртаў прыедзе і дапаможа Вам пачаць мясцовую кампанію.

Апошні тэрмін падачы працаў – 10 верасьня.

 

* * *

УМОВЫ КОНКУРСУ

«Народныя журналісты» — не прафэсійныя рэпартэры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму сьмела і гучна кажуць пра яе. Многія ў Беларусі ня вераць, што могуць паўплываць на сытуацыю — і ў сваёй мясцовасьці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае зь недахопу інфармацыі.

Мэта конкурсу — уцягнуць людзей у салідарную дзейнасьць, каб яны ўбачылі, што разам можна дамагчыся выніку.

ПРАБЛЕМА зьвязаная з пэўным паселішчам, раёнам, прадпрыемствам, установай, прафэсійнай ці іншай групай.

Праблема грамадзка значная, яна не абмяжоўваецца дробнымі недапрацоўкамі камунальнікаў. Гэта тое, што не апублікуе «Советская Белоруссия» і не пакажа БТ. Гэта і адсутнасьць грамадзкага кантролю за мясцовымі ўладамі й бюджэтамі; і няўвага ды непавага да людзей; і дыктат — ідэалягічны, культурны, моўны… Становішча на канкрэтным прадпрыемстве: заробкі, беспрацоўе, непразрыстая прыватызацыя. Цэны, мясцовы рынак, беды дробных прадпрымальнікаў. Карупцыя. Сацыяльныя кантрасты (як катэджы ля вазёраў). Палітычны перасьлед і палітычныя вязьні. Але ўсюды павінны быць мясцовыя факты.

ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ

Грамадзяне Беларусі, якія хочуць зрабіць краіну лепшаю. Любога ўзросту, месца жыхарства, партыйнасьці й палітычных поглядаў, суджаныя або не. Адзінае абмежаваньне — удзельнікі не павінны быць прафэсійнымі журналістамі.

МАТЭРЫЯЛ:

— не публікаваўся раней;

— розных жанраў: нататка, інтэрвію, рэпартаж, хроніка падзеяў, нарыс, спокліч, сэрыя інфармацыйных матэрыялаў, кліп, блёг, відэаблёг і г.д.;

— часткаю тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, схемы, табліцы, лягатыпы, карыкатуры, плякаты й г.д.);

— можа быць рознага памеру;

— відэаматэрыял зьняты любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай;

— мае быць напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газэта ці мясцовае пэрыядычнае выданьне; выданьне малога накладу; мясцовы інтэрнэтавы рэсурс ды інш.;

— адкрыты для публікі.

Кожны матэрыял павінна пачынаць (суправаджаць) кароткае рэзюмэ, якое прыцягвае ўвагу ( памерам да 250 знакаў).

НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ — 2013: ЗРОБІМ ЛЕПШ!

НАЙЛЕПШЫ МАТЭРЫЯЛ:

— актывізуе і аб’яднае мясцовую грамаду;

— на тэму, якую не прапусьцяць у афіцыйную прэсу ці на БТ;

— зразумелы мясцовым людзям, з пазнавальнымі імёнамі, фактамі й лічбамі;

— зь беларускай мовай у якасьці асноўнай (напр., у інтэрвію журналіст гаворыць на беларускай, а ягоны суразмоўца — як можа);

АЦЭНЬВАЦЬ матэрыялы будзе прафэсійнае ЖУРЫ.

1. Тры найлепшыя матэрыялы будуць прафэсійна надрукаваныя.

2. Дзесяць аўтараў атрымаюць заахвочвальныя прызы.

3. У пяць мясцовасьцяў, дзе найвастрэйшая сытуацыя, выедуць дзеля дапамогі групы экспэртаў.

ЯК ПЕРАДАЦЬ

Паслаць матэрыял і анкету на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com ці на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск да 18.00 10 верасьня. Паслаць тэкст можна і праз форму на сайце. Тэл. для даведак: +375 25 9981592

Мультымэдыйныя файлы:

— Да 25 МБ файл любога відэа/аўдыяфармату (mpeg, avi, mp4, aac, mp3, wav, wmv) ці фатаграфіі (jpg, gif, tif, png) на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com

— Больш за 25 МБ разьмясьціць у інтэрнэце на сайтах Youtube, Vimeo, Vkontakte і паслаць спасылку на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com

— або паслаць дыск на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск

Пра сябе паведаміць:

— Імя й прозьвішча або псэўданім;

— Зьвесткі для кантакту з аўтарам (эл. адрас — пажадана на gmail; калі трэба — паштовы адрас; калі трэба — мабільны й стацыянарны тэл., імя ў скайпе).

Арганізатары вышлюць пацьверджаньне атрыманьня на пазначаны ў анкеце электронны адрас.