archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
09.06 -0.3%1.8733 -0.3%2.108 0.3%3.2894
08.06 0%1.8672 -0.1%2.1026 -0.1%3.2982
07.06 -0.1%1.8674 0%2.1012 0%3.2945
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Узровень выяўленай карупцыі на Барысаўшчыне вырас на 192%

За 9 месяцаў 2013 года ў нашым раёне выяўлена 48 карупцыйных злачынстваў, 35 з якіх адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Максімальнае пакаранне – да 12 гадоў пазбаўлення волі.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года ў цяперашні час назіраецца рост колькасці выяўленых карупцыйных злачынстваў на 192 % (плюс 23 факта). Пры гэтым доля цяжкіх злачынстваў павялічылася больш чым у тры разы (плюс 25 фактаў).

ЯКІМ СПОСАБАМ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ КАРУПЦЫЯНЕРЫ НА БАРЫСАЎШЧЫНЕ?

Структура дадзеных карупцыйных злачынстваў выглядае наступным чынам:

  • 9 фактаў (або 19% ад агульнай колькасці) кваліфікавана па артыкуле 430 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару);
  • 30 фактаў (або 63%) – па артыкуле 431 КК Рэспублікі Беларусь (дача хабару);
  • 5 фактаў (або 10%) – па артыкуле 210 КК Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі);
  • 2 факты (ці 4 %) – па артыкуле 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі);
  • 2 факты (ці 4 %) – па артыкуле 432 КК Беларусі (пасрэдніцтва ў хабарніцтве).

Болей чытайце ТУТ.