archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
20.01 0.7%1.9787 -0%2.4312 0.4%3.4985
19.01 0.2%1.9933 0.4%2.4311 0.5%3.5113
18.01 -0.1%1.9963 0%2.441 0.3%3.5286
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Пікет у падтрымку палітычных вязняў у Барысаве (1998 год)

Фотаздымак зроблены 1 сакавіка 1998 года барысаўцам Алесем Шустоўскім падчас пікета ў падтрымку трох маладых хлопцаў, палітычных вязняў рэжыма Лукашэнкі, Аляксея Шыдлоўскага, Вадзіма Лабковіча і Вадзіма Кабанчука. Акцыя адбывалася на гарадскім стадыёне.

Пікетаванне тагачасныя гарадскія ўлады дазволілі правесці на тэрыторыі стадыёна ў непасрэднай блізіні ад рэчавага рынку. Аднак для таго, каб мінімізаваць кантакт паміж пікетоўцамі і наведнікамі рынка, а таксама дробнымі прадпрымальнікамі, акцыю дазволілі правесці толькі за парканам з металічнай сеткі.

Жыхары Барысава акцыю амаль не заўважылі, а тыя, хто заўважыў, не праявіў асаблівай цікавасці.