archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
24.06 0.1%1.9284 0.1%2.1544 -0.7%3.2309
23.06 -0.5%1.9309 -0.7%2.1556 -0.1%3.2097
22.06 -1.1%1.9219 -0.9%2.1404 1.1%3.2062
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Калі вуліца Ленінская стане Манапольнай, а Маркса – Ціхай?

Як вядома, Барысаў – город моцна русіфікаваны і саветызаваны. У нашым горадзе рэдка сустрэнеш вуліцу ці плошчу, названую ў горад беларускага гістарычнага дзеяча ці дзеяча нацыянальнай культуры. Ці не адзінкавым выключэннем можна назваць наданне ў 2002 годзе рынкавай плошчы ў Старым горадзе імя князя Барыса.

У астатнім назвы барысаўскіх вуліц звязаныя з імёнамі ці падзеямі Другой сусветнай вайны, міжнароднага, савецкага, даваеннага і пасляваеннага камунізму, расійскай і савецкай гісторыі і культуры. Пры гэтым большасць барысаўчан слаба ўяўляе, напрыклад, у гонар якога Трусава была названая вуліца ў заходняй частцы горада або кім былі і якія заслугі перад Барысавам маюць Роза Люксембург, Рубэн Ібаруры ці Карл Лібкнехт.

Часы раней ці пазней зменяцца і барысаўчанам трэба быць гатовым для будучай грамадскай дыскусіі па праблеме вяртання гістарычных назваў цэламу шэрагу вуліц нашага горада.

У 2004 годзе грамадская ініцыятыва “За чысты Барысаў!” апублікавала ў якасці дадатку да “Стратэгіі развіцця Барысава і рэгіёна” спіс гарадскіх вуліц, якія маюць аўтэнтычныя, але забытыя, назвы. Некаторым вуліцам былі прапанаваныя новыя назвы.

Спіс вуліц глядзіце ТУТ.