archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
24.06 0.1%1.9284 0.1%2.1544 -0.7%3.2309
23.06 -0.5%1.9309 -0.7%2.1556 -0.1%3.2097
22.06 -1.1%1.9219 -0.9%2.1404 1.1%3.2062
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Як атаман з-пад Барысава дыпламатычны цягнік пад адхон пусціў

Калі занураешся ў гісторыю беларускай антысавецкай партызанкі 1920-х, узнікае ўражанне, што ўсе тыя падзеі адбываліся на нейкім кінематаграфічным Дзікім Захадзе. У мірнай нібыта Беларусі дзейнічаюць дзясяткі “бандаў”. Міліцэйскія зводкі нагадваюць хроніку ваенных падзей: напады на чыноўнікаў і цэлыя вайсковыя злучэнні, перастрэлкі, правакацыі…

Пералічыць імёны атаманаў – не хопіць пальцаў: Рабцэвіч, Квіцінскі, Кляшчонак, Казлоўскі, Кузняцоў, Крук, Дзяргач, Хведашчэня, Караткевіч, Моніч, Семянюк…

Помнік землякам-ахвярам сталінскіх рэпрэсій на могілках вёсак Вялікія і Малыя Жаберычы. На крыжы — графічная выява Моніча. Партрэтаў Сонькі не захавалася

Савецкая ідэалогія спрабавала выставіць іх звычайнымі гангстэрамі. Між тым, партызанскі рух, у якім бралі ўдзел дзясяткі тысяч сялян па ўсёй краіне, узнік як процідзеянне метадам бальшавіцкай улады.

Гаспадары не хацелі мірыцца з рабскім становішчам і рабункамі "камісараў". У Расіі ўспыхнула Антонаўшчына, задушаная пасля газам і гарматамі, ва Украіне — Махноўшчына, у Беларусі партызанскі рух 1920-х каардынавала арганізацыя "Зялёны Дуб".

Аж у 1925 савецкія газеты прызнавалі, што праз шэсць гадоў пасля абвяшчэння БССР пад самым Менскам, у Барысаўскай воласці, савецкая ўлада была надзвычай слабай. Рэальнай уладай быў лясны атаман — "палявы камандзір", як сказалі б цяпер.

Многія з іх у мінулым ваявалі пад сцягамі БНР. Пасля, згубіўшы надзею на адваёву незалежнасці для цэлай Беларусі, яны ўсталявалі сваю ўладу на падкантрольнай тэрыторыі, утварыўшы цэлыя "партызанскія зоны". Гэта было б немагчыма без падтрымкі мясцовага насельніцтва. З кадрамі для атрадаў праблемы не было: сотні тысяч сялянскіх сыноў прайшлі праз франты першай сусветнай, паўцякалі з чырвонага войска… Да атамана мужыкі ішлі "падзарабіць", ён мог абараніць ад бальшавіцкай харчразвёрсткі. Змаганне з саветамі за ўплыў было жорсткім.

У кнізе "Кароткі нарыс гісторыі міліцыі Беларусі" (1927) друкуюцца здымкі забітых партызанскіх верхаводаў: у поўны рост, са зброяй — толькі што не выстаўленыя ў вітрынах крамаў, як бывала на тым Дзікім Захадзе.

Ёсць і іншае фота — шчуплага голага чалавека, які ляжыць на зямлі. Гэта цела атамана Моніча, кіраўніка аднаго з наймацнейшых партызанскіх злучэнняў Усходняй Беларусі, за якім "Чэка" беспаспяхова ганялася некалькі гадоў. Ён трапіў у засаду АДПУ 23 чэрвеня 1924 года. Магчыма, такі прынізлівы кадр — свайго роду пасмяротная бальшавіцкая помста.

Болей чытайце ТУТ.