archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
09.06 -0.3%1.8733 -0.3%2.108 0.3%3.2894
08.06 0%1.8672 -0.1%2.1026 -0.1%3.2982
07.06 -0.1%1.8674 0%2.1012 0%3.2945
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Перайменаванне вёсак. Як знішчалі народную памяць ў 60-я г.г. ХХ ст.

Гісторык-этнолаг, культуролаг, старшыня “Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч апублікаваў на сваёй старонцы ў facebook скан Указа прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР ад 30.07.1964 г. “Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР”. Сярод іншых былі змененыя назвы барысаўскіх вёсак Божадары, Доўгі Памёт, Клюндзеўка, Парасятнікі, Пупелічы, Страшнае і Шопа.

Божадары пераўтварыліся ў Беразоўшчыну, Доўгі Памёт – у Навасёлы, Клюндзеўка – у Вішнёвую, Парасятнікі – у Маячная, Пупелічы – у Крынічкі, Страшнае – у Высокі Бераг і Шопа – у Высачаны.

“Адзін з прысудаў традыцыйнай тапаніміцы”, – так ахарактарызаваў гэты сумны дакумент Антон Астаповіч.