archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
20.01 0.7%1.9787 -0%2.4312 0.4%3.4985
19.01 0.2%1.9933 0.4%2.4311 0.5%3.5113
18.01 -0.1%1.9963 0%2.441 0.3%3.5286
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Як барысаўская банда на чале з агентам ГПУ раскрадала амерыканскую гуманітарную дапамогу дзецям

Дабрачынная амерыканская арганізацыя ARA (American Relief Administration) у галодныя для падсавецкай Беларусі 1922-23 г.г. паставіла 14 тонаў харчоў, медыкаментаў, абсталявання, адзення коштам амаль 3 мільёны долараў. Гэты факт, на жаль, дагэтуль не атрымаў належнай ацэнкі і ўдзячнасці з боку беларусаў на адрас ЗША.

А не атрымаў, бо гісторыя гуманітарнай амерыканскай дапамогі ў пачатку 20-х г.г. XX ст. галадаючым дзецям не толькі Беларусі, але і расійскага Паволжжа, Украіны і астатніх частак г.зв. краіны Саветаў па-просту замоўчвалася ці перакручвалася.

Яшчэ ў 2005 годзе дырэктар беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандр Лукашук апублікаваў сваё ўнікальнае, багатае на факты, добра ілюстраванае даследванне пад красамоўнай назвай “Прыгоды АРА ў Беларусі”. Аднак наўрадці падаўляльная большасць жыхароў Барысава чула пра гэтую кніжку, у якой не раз згадваюцца, між іншым, і падзеі, звязаныя з дзейнасцю АРА ў Барысаве. Прычым часам гэтыя падзеі маюць крымінальнае адценне.

Болей чытайце ТУТ.