archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
24.06 0.1%1.9284 0.1%2.1544 -0.7%3.2309
23.06 -0.5%1.9309 -0.7%2.1556 -0.1%3.2097
22.06 -1.1%1.9219 -0.9%2.1404 1.1%3.2062
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Гісторыя пячанскай дывізіі: факты і лічбы

26 красавіка споўнілася 66 гадоў, як у Печы перадыслакавалася дывізія, якая вядзе сваю гісторыю ад 120-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у ліпені 1940 году ў Арлоўскай вобласці, паведамляюць жыхары Печаў.

120-я стралковая дывізія ў складзе 24-й арміі ўдзельнічала ў Ельнінскай наступальнай аперацыі і за баявыя заслугі была ператворана ў 6-ю гвардзейскую стралковую дывізію (26 верасня 1941 года). У ходзе вайны ўваходзіла ў склад 26-й, 3-й, 48-й, 13-й (май – ліпень і верасень – кастрычнік 1943 года, снежань 1943 года – май 1945), 70-й і 60-й армій. Удзельнічала ў Маскоўскай і Курскай бітвах, у вызваленні левабярэжнай Украіны, Кіеўскіх наступальнай і абарончай, Жытомірска-Бярдычаўскай, Роўна-Луцкай, Львоўска-Сандамірскай, Сандамірска-Сілезскай, Ніжнесілезскай, Берлінскай і Пражскай наступальных аперацыях.

За баявыя заслугі ўдастоена ганаровага наймення «Ровенская» (люты 1944 г.).

26 красавіка 1947 г. 15-я гвардзейская механізаваная дывізія перадыслакавалася ў г. Барысаў (Беларуская Ваенная акруга) у распараджэнне 41-га стралковага корпуса. Пункт дыслакацыі – ваенны гарадок Печы.

Болей чытайце ТУТ.