archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
20.01 0.7%1.9787 -0%2.4312 0.4%3.4985
19.01 0.2%1.9933 0.4%2.4311 0.5%3.5113
18.01 -0.1%1.9963 0%2.441 0.3%3.5286
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

1913 год: Цяперашнія (барысаўскія) дзяўчаты не надта ўмеюць забаўляць паноў

Цікавы допіс змешчаны на старонках першай беларускай газеты «Наша Ніва» у №22 за 1913 год. У газеце каротка, але маляўніча апісваецца ўрачыстасць адкрыцця помніка на Брылёўскім полі «па тым войску, каторае пала падчас вайны з французамі ў 1812 гаду».

«На Брылёўскім полі, 15 вёрст ад Барысава, адкрылі помнік па тым войску, каторае пала падчас вайны з французамі ў 1812 гаду. На гэту цырымонію прыехаў губернатар з Мінска, з Вільні — камандуючы войскамі Віленскай акругі. Па абедзе загадалі палкавому музыку зайграць польку, а сялянскім дзяўчатам — танцаваць. Але штосьці танцы не клеіліся: дзяўчаты цяперашнія не надта ўмеюць забаўляць паноў».