archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
24.06 0.1%1.9284 0.1%2.1544 -0.7%3.2309
23.06 -0.5%1.9309 -0.7%2.1556 -0.1%3.2097
22.06 -1.1%1.9219 -0.9%2.1404 1.1%3.2062
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Золата барысаўскіх паўстаўнцаў 1863 года было закапанае за Батарэямі

Цікавыя старонкі гісторыі Барысаўшчыны адразу пасля задушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання Кастуся Каліноўскага адгортвае даследчык Андрэй Цісецкі. Тут і напады на грашовую пошту паміж Мінскам і Барысавам, і рэвальверы паўстанцаў «Сміт-Весан», якіх не ведала нават расійская армія, і звычайная чалавечая хцівасць і здрада.

Да восені 1863 года паўстанне на Міншчыне было практычна задушана. У лістападзе С.Лясковский распусціў свой атрад. Амаль усю зіму ён пражыў у зямлянцы непадалёк  ад Ігумена, куды раз на тыдзень яму прыносілі ежу. Затым праз Пецярбург па падробленым пашпарце выехаў за мяжу [1]. Некаторыя з інсургентаў шукалі выратавання ў рускіх губернях. Так, архіўныя дакументы сведчаць пра ігуменскіх мяцежнікаў, якія «быццам бы пайшлі з фальшывымі пашпартамі ў Пскоўскую губерню, да расколаў, у лапцях, сялянскіх світках і валеных шапках» [2].

Дарэчы, па дадзеных даследчыка С.Ярша, праз 83 гады пасля гэтага, у 1946 г., камандзірам беларускіх антысавецкіх партызанаў так званых атрадаў «Чорнага Ката» групы «Беларусь -Поўнач» Пятром Гаевічам (псеўданім) з тэрыторыі Віцебшчыны была паслана ў рэйд на Пскоўшчыну група, якая правяла некалькі акцый, наладзіла сувязь з мясцовымі стараверамі, антысавецкі партызанскі атрад якіх узначаліў удзельнік рэйду «Лявон» («Сіліч») [3]. Не выключана, што сярод пскоўскіх партызан былі і нашчадкі ігуменскіх паўстанцаў.

ПАЎСТАНЦЫ ПАСЛЯ ПАЎСТАННЯ

На вясну 1864 кіраўнік паўстання на Беларусі Кастусь Каліноўскі планаваў новае ўзброенае выступленне. Аднак 29 студзеня, у выніку здрады члена Мінскай падпольнай паўстанцкай арганізацыі В.Парфіяновіча, ён быў схоплены ў Вільні і 10 сакавіка пакараны. Па Беларусі пракацілася хваля арыштаў членаў падпольнай паўстанцкай арганізацыі. У сакавіку быў арыштаваны і кіраўнік паўстання на Барысаўшчыне Ян Свіда [4]. Тым не менш, з вясны 1864 ігуменскія і барысаўскія ўлады зноў адзначаюць асобныя групы і атрады «мяцежнікаў».

Так, 16 красавіка ўзброеная група з 7 чалавек была заўважаная паміж Жыцінам /Бабруйскага павета/ і Суцінам /Ігуменскага/. На думку палкоўніка Сухарава, які выконваў на той момант пасаду вайсковага начальніка Ігуменскага павета, 5 з іх былі з ваколіцы Суцін, 1 з Арэшкавічаў, а 2 з Ігумена, а ўсе разам з ліку «леташніх шаек» [5].

У ліпені была ліквідаваная ўзброеная група, у складзе якой знаходзіўся і Тэлесфор Халева, на якога ўлады «павесілі» забойства прыстава Ляцкага [6].

22 кастрычніка ў Барысаўскім павеце адзначаны атрад колькасцю 30 чалавек, якім камандаваў нехта Кавалеўскі. Прычым атрад гэты быў не адзіным [7]. Магчыма, паказаны камандзір быў адным з тых «паляўнічых», што браў удзел у пакаранні Багушэвіцкага папа Данііла Канапасевіча.

На жаль, аўтар кнігі «Год 1863. Забытыя старонкі» Гардзей Шчаглоў інфармацыі пра яго лёс не мае. Калі ж гэта той самы Кавалеўскі з атрада Собека, то заўважаны ён быў са сваімі людзьмі, хутчэй за ўсё, недзе ў раёне Глівінскай воласці Барысаўскага павета, што мяжуе з Ігуменшчынай.

Па ўспамінах міравога пасярэдніка Івана Захар'іна, усю зіму 1864 на 1865 ў Барысаўскім і суседніх паветах дзейнічала нейкая хвацкая і няўлоўная злачынная шайка (ужо ці не на чале з Кавалеўскім? – Т.А.). Для яе ліквідацыі была нават ўтворана ў Барысаве адмысловая камісія, дзейнасць якой так і не дала ніякіх вынікаў па ўсталяванні і вылаве разбойнікаў. Тым не менш, з прыходам вясны крадзеж і рабаванні ў павеце крыху сціхлі [8]. На маю думку, шайка гэтая магла складацца з ліку былых інсургентаў, якім нічога больш не заставалася, як разбойніцкім шляхам здабываць сабе сродкі для існавання і, хутчэй за ўсё, для ўцёкаў за мяжу.

Болей чытайце ТУТ.