archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
09.06 -0.3%1.8733 -0.3%2.108 0.3%3.2894
08.06 0%1.8672 -0.1%2.1026 -0.1%3.2982
07.06 -0.1%1.8674 0%2.1012 0%3.2945
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Клад бедняка знайшлі на барысаўскім «аэрадроме»

У краязнаўчы цэнтр «каладзееўкі» – цэнтральнай бібліятэкі Барысава – перадалі каля 300 манет-«барацінак». Датуецца знаходка самым змрочным перыядам  у гісторыі Беларусі XVII ст. – вайной паміж нашай дзяржавай, Рэччу Паспалітай, і Маскоўскім княствам.

Пра знаходку ў газету «Адзінства» паведаміў жыхар Барысава, які неаднаразова знаходзіў на сваім прысядзібным участку старыя манеты. З ласкавага дазволу гаспадара ўчастка і пры дапамозе членаў яго сям'і супрацоўнік біблятэкі Уладзімір Кішчанка правёў там пошукавыя працы І вельмі паспяхова: з зямлі быў выняты цэлы скарб манет ХVII стагоддзя.

– Манеты былі раскіданыя ў квадраце 5 крокаў на 12 крокаў, – распавядае Уладзімір Кішчанкі для «Адзінства». – Тут жа выяўлены абломкі керамікі гэтага перыяду і кавалачкі метала: верагодна, гаршчочак, у якім захоўваліся манеты, быў накрыты жалезным вечкам зверху. Трэба адзначыць, што раён былога аэрадрома, дзе выяўлена знаходка, мае багатую гісторыю. Там у свой час знаходзіліся бівакі французаў, падчас Другой сусветнай вайны туды прылятаў Адольф Гітлер. Тое, што менавіта там знойдзеныя «барацінкі», цалкам заканамерна. Цяпер гэты мікрараён актыўна забудоўваецца. Гаспадары ўчастка, якія пажадалі застацца невядомымі, выказалі просьбу, каб знаходка была перададзена ў Барысаўскі краязнаўчы музей.

Болей чытайце ТУТ.