archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
24.06 0.1%1.9284 0.1%2.1544 -0.7%3.2309
23.06 -0.5%1.9309 -0.7%2.1556 -0.1%3.2097
22.06 -1.1%1.9219 -0.9%2.1404 1.1%3.2062
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

На якой мове гаварылі жыхары Барысаўскага ўезда ў 1830 годзе?

Нацыянальны гістарычны архіў яшчэ доўга будзе здзіўляць сенсацыямі. Тут захоўваюцца дакументы з канца XIV стагоддзя, і многія да гэтага часу не вывучаныя. Адно з адкрыццяў зрабіў напярэдадні намеснік дырэктара НГАБ Дзяніс Лісейчыкаў.

У паперах 1830 ён выявіў пратакол судовага пасяджэння, падчас якога праводзіўся звычайны для такіх выпадкаў допыт сведак. На польскай мове – агульнапрынятай у тагачасным справаводстве. Хоць справа была ў Барысаўскім павеце Расійскай імперыі. Ян Снітко, які вёў запіс, застэнаграфаваў гаворку выступоўцаў на мове арыгіналу. А ёю была беларуская.

Цяпер мы можам «пачуць», як гучала гаворка нашых продкаў у пачатку XIX стагоддзя. Да гэтага часу гэта было цяжка, бо вядомыя песні, казкі таго часу. А што тычыцца звычайных жыццёвых дыялогаў, то папер з запісамі гутарак людзей знайсці не ўдавалася.

Паслухаем тых, хто жыў у 1830-м (у арыгінале запіс зроблены лацінскім алфавітам польскім правапісам). Гаворка ў паказаннях дапытваных на судзе ідзе пра ксяндза Рафала Жэцкага (Rzecki) - святара уніяцкай царквы вёскі Гаравец Барысаўскага павета, цяпер – Лагойскага раёна.

З допыту пастушкі Тадоры, якая служыла ў святара Жэцкага:

Пытанне па-польску: «Як тваё прозвішча («назвіско») і ці шмат табе гадоў ад нараджэння?»

Болей чытайце ТУТ.