archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
24.06 0.1%1.9284 0.1%2.1544 -0.7%3.2309
23.06 -0.5%1.9309 -0.7%2.1556 -0.1%3.2097
22.06 -1.1%1.9219 -0.9%2.1404 1.1%3.2062
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Ураджэнец Барысава стварыў ваенную дактрыну Ізраіля

Хаім Ласкоў нарадзіўся ў 1919 годзе ў нашым горадзе ў сям'і Мойшы Ласкова і Еты Гіршфельд. З дзяцінства Хаім чуў ад сваякоў апавяданні пра вайну, што шмат у чым вызначыла яго жыццёвы выбар – стаць вайскоўцам.

У 1925 году сям’я Ласкова, пераехаўшы ў Палестыну, пасялілася ў Хайфе, а ў 1930 годзе Мойша Ласкоў загінуў ад рук арабаў-радыкалаў, і яго ўдава была вымушана выхоўваць пецярых дзяцей самастойна. Будучы навучэнцам Хайфскай рэальнай гімназіі, Хаім упершыню праяўляе свой інтарэс да фізічнай падрыхтоўкі і вайсковай справы – становіцца камандзірам групы ўзмоцненага фізічнага выхавання, а скончыўшы гімназію ў 1932 годзе, замест таго, каб працягнуць навучанне ў вышэйшай навучальнай установе, уступае ў ваенную габрэйскую арганізацыю «Хагана». Таленты і стараннасць маладога чалавека былі ацэнены па вартасці, і ў 1939 годзе Хаім Ласкоў быў прызначаны намеснікам камандзіра асаблівага атрада рэагавання, створанага габрэямі для абароны ад пагромаў, якія праводзяцца палестынскімі арабамі. Будучы сябрам «Хаганы», Ласкоў завёў вялікую колькасць знаёмстваў з будучымі бацькамі дзяржавы Ізраіль. У прыватнасці, ён некаторы час служыў асабістым кур'ерам у выхадца з Адэсы Якава Доры (Якава Дастроўскага) – будучага начальніка генеральнага штаба ЦАХАЛ.

Хаім Ласкоў ў 1944 годзе, Італія. Крыніца: david-2.livejournal.com

Болей чытайце ТУТ.