archive.barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
24.06 0.1%1.9284 0.1%2.1544 -0.7%3.2309
23.06 -0.5%1.9309 -0.7%2.1556 -0.1%3.2097
22.06 -1.1%1.9219 -0.9%2.1404 1.1%3.2062
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

{SAPE}

Барысаўскі замак

Дзесьці ў другой палове XIII - пач. XIV ст. адбыўся перанос Барысава з першапачатковага месца ў Стара-Барысаве на 4 км ніжэй па цячэнні ракі Бярэзіна. З гэтага часу пачынаецца гісторыя Барысаўскага замка, які існаваў да канца XVIII ст.ст. Ён размяшчаўся на яе левым беразе, каля сутокаў з ракой Пралля (Прылля, Алешка) на востраве памерамі 200 x 300 м. і займаў пляцоўку плошчай каля 2 га.

Вядома, што з самага пачатку свайго існавання замак быў дастаткова добра ўмацаваны. Ён быў абкружаны высокім земляным валам з драўлянымі сценамі i вежамі, а таксама ровам, які жывіўся водамі Бярэзіны i Праллі. На ўзбраенні замка, акрамя іншай зброі, былі бамбарды, якія стралялі каменнымі ядрамі. На выпадак яго аблогі існавала сістэма скрытага водазабеспячэння. Замак меў стратэгічнае значэнне, бо кантраляваў судаходны шлях з басейна Балтыйскага ў Чорнае мора i сухапутны шлях у цэнтр Беларусі.

Самае старое сведчанне аб Барысаўскім замку на новым месцы, прыпадае пад 1430 г., калі ен узгадваецца ў нямецкім спісе замкаў, што належалі Свідрыгайле. Таксама ен згадваецца пад 1432 год.

У далейшым пад час доўгага панавання Казіміра Ягелончыка (1440 – 1492 гг.) горад і замак не згадваюцца ў пісьмовых крыніцах.

У першай чвэрці XVI ст. пачаліся актыўныя дзеянні рускіх войскаў ва Ўсходняй і Цэнтральнай Беларусі.

У 1507 г. рускія войскі з'яўляюцца пад Барысавам і рабуць его наваколлі. У 1508 г. пад час мяцяжу князя Міхаіла Глінскага, якому аказвала дапамогу маскоўскае войска, Барысаў трапіў у аблогу, але паспяхова вытрымаў яе. Калі да горада наблізілася аб'яднанае войска ВКЛ і Польшчы, узначаленае новым вялікім князем Жыгімонтам, Глінскі зняў аблогу і адыйшоў на ўсход.

У 1514 г. Барысаў асаджалі войскі рускіх ваяводаў M.I. i Д.Л. Булгакавых «и иные воеводы с людми», аднак замак ізноў выстаяў. У тым жа 1514 г. Сігізмунд I зрабіў у Барысаве агляд свайго войска, якое складала 30000 коннікаў і 3000 пяхоты і канчаткова вырашыў ісці на Маскву. Каля горада адбылося дзве сутычкі, няўдалыя для маскоўскіх войскаў, пасля чаго яны былі вымушаны адысці ад горада і былі канчаткова разбіты пад Воршай на рацэ Крапіўне. У 1518 г. маскоўскія войскі зноў рабуюць наваколлі горада. Праз год, у 1519 г., калі групоўка войск 9 маскоўскіх ваяводаў на чале з князем С. Курбскім, рухаючыся у напрамку Ворша – Менск - Вільня, «воеваша и плениша Литовскую землю», Барысаў згадваецца ў ліку «повоеванных городов». У 1534 г. маскоўскія войскі зноў з ' яўляюцца пад Барысавам, а таксама праз год, ў лістападзе 1535 г., калі 10 рускіх ваяводаў на чале з князем М. Гарбатым-Шуйскім, якія ішлі з боку Смаленска, «начата воевати Королёву державу», уключаючы «Борисово» пры гэтым «посады у городов жгли, и села жгли, и люди и живот и животину выймали, а иное жгли, и вышли по здорову». У 1538 г. царскія войскі ў чарговы раз рабуюць наваколлі горада.

Кожны раз кварталы горада без аўтаномных умацаванняў паліліся i знішчаліся. Аднак штурмам самога замка маскоўскія войскі не займаліся, або спробы яго штурму былі марнымі.

Магчыма, у сувязі з важным стратэгічным значэннем Барысава ў XVI ст. склалася практыка, паводле якой Барысаўскае намесніцтва стала як бы «дадаткам» да вышэйшай дзяржаўнай пасады ВКЛ – віленскага ваяводы, і яго далучылі з віцебскага да віленскага ваяводства. У 1522 - 1539 г.г. віленскім ваяводам, канцлерам і адначасова барысаўскім намеснікам быў Альбрэхт Гаштаўт.

У 1542 г., замак быў падараваны каралём Сігізмун дам Аўгустам віленскаму ваяводу Яну Глебавічу «не в обычай к воеводству Виленскому, але з особливое ласки нашое господарское ». Тым не менш яго пераемнік Мікалай Янавіч Радзівіл па мянушцы Чорны у 1551 г. таксама стаў адначасова віленскім ваяводам, канцлерам і барысаўскім намеснікам.

Віленскія ваяводы па абявязку сваей асноўнай пасады мусілі большасць часу праводзіць у сталіцы дзяржавы, таму справамі Барысаўскага намесніцтва ведаў іх даручэнец з ліку больш дробнай шляхты, звычайна – асабісты васал («служэбнік » ) ваяводы. Таксама з тутэйшай шляхты прызначаўся гараднічы, які кіраваў гарнізонам, адказваў за будаўніцтва, рамонт замка, збеспячэнне яго зброяй і харчамі.

Прыкладна ў 1557 г. Барысаў атрымлівае Магдэбургскае права, а 10 жніўня 1565 г. і свой герб, нададзены яму прывілеем Жыгімонта II Аўгуста. Герб уяўляў сабой у белым (сярэбраным) полі гарадскую браму а дзвюх вежах, над якой змяшчалася выява святога Пятра з ключом у правай руцэ.

Некалькі апісанняў Барысаўскага замка прыпадае на час Лівонскай вайны 1558 - 1583 гг.

У жніўні 1563 г. Барысаўскі замак узгадваецца як вялікі, зроблены з дрэва. Узгадваецца ен і напрыкацы 1565 – пачатку 1566 г. У «Хроніцы Еўрапейскай Сарма тыі» італь янец А. Гваньіні, які служыў камендантам Bi цебска, так a п ica ў барысаўскі замак: «Горад Барысаў - месца драўлянае. Замак зробле ны з дубовых дрэў i найлепшым чынам ума цаваны вежамі i драўлянымі чатырохраднымі сценамі, якія ўнутры запоўнеы зямлёй i ка мянямі. Замак выгадна акружаны вакол ра кой Бярэзінай . Ад Вільні знаходзіцца за 40 міляў. Ен не мае павятовай харугвы. Але ў ім заўседы ўтрымліваецца гарнізон жаўнераў, на выпадак нападу маскоўцаў, каб затрымаць іх, калі яны пяродуць мяжу». Залога ў замку ў 1578 г. складала 50 ратнікаў.

Маскоўскі дзяк Трыфан Карабейнікаў у студзені 1593 г. пісаў што « городок Борисов древян, невелик, поменшы Дорогобужа, под ним река Березина, с реку с Одрев, да около пруд, а от городка едучи к Менску, мост древяной, через реку, через пруд, в длину его сажен з 200». Пад «городком» трэба разумець замак.

Некалькі інакш апісаў Барысаў пасол аўстрыйскага імператара Мікалай Варкач 24 жніўня 1593 г. Ен адзначаў, што паблізу Барысава «даволі вялікі замак, увесь пабудаваны з дрэва».

У першай палове X VII ст. замак перабудаваны у пяцібастыённую фартэцыю, умацаваную вялікім ровам з вадою. З усходу да яго прымыкаў яшчэ адзін збудаваны новы замак. Новы замак меў лінію абароны ў выглядзе астрога, абнесенага валам і ровам. На яго пляцоўке знаходзіўся інкастэляваны храм, які меў патаемную сувязь праз лех з старым замкам. Паблізу ўмацаванняў знаходзіўся драўляны мост на палях цераз Бярэзіну.

Есць падставы лічыць, што прыкладна ў гэты ж час будуецца і абарончая лінія самога горада. Хутчэй за ўсе, яна ўяўляла сабою земляны вал, на якім былі пастаўлены драўляныя вежы і сцены. Магчыма, што ў горадзе было тры брамы, адна з якіх знаходзілася каля маста праз Бярэзіну, а другая і трэцяя адчынялі шляхі на Воршу і Полацк.

Такім чынам, Барысаў меў даволі моцныя для свайго часу абарончыя збудаванні, якія складалася з лініі гарадскіх умацаванняў - «падзамка», а таксама дзвух замкаў - старага і новага.

Перабудаваны Барысаўскі замак узгадваецца ў пісьмовых звестках у 1642, а таксама ў 1647 гг.

Летам 1654 г. пачалася вайна з Рускім царствам. У 1655 г. да Барысава з Копысі быў накіраваны ваявода Ю. Баратынскі з 700 драгунамі і жаўнерамі. Іх мэтай было захапіць горад і замак, а таксама разбіць атрад шляхціча К. Поклонскага, які бяжаў з Магілева пасля здрады рускаму цару. У ноч на 13 траўня (па іншых звестках 10 чэрвеня) 1655 г. каля Барысава адбыўся бой, у якім К. Поклонскі пацярпеў паражэнне i мусіў адступіць да Менска.

Полк Баратынскага падыйшоў да Барысава і паспрабавў захапіць яго штурмам, але мясцовы гарнізон адбіў усе напады. Тады рускі атрад аблажыў Барысаў і некалькі разоў зноў хадзіў на яго штурм, аднак узяць горад так і не здолеў, бо гарнізон замка аказаў упартае супраціўленне і нанес вялікія страты атакуючым. 12 чэрвеня на дапамогу Баратынскаму была кінута групоўка войскаў акольнічага ваяводы Б. Хітраво (4159 чалавек пяхоты i 1207 коннікаў). Пасля працяглага жорсткага бою 19 чэрвеня горад і замкі былі ўзяты i спалены. Рэшткі гарнізона адступілі на правы бераг Бярэзіны, спаліўшы за сабою мост. Аднак мост цераз раку быў адбудаваны ўжо 24 чэрвеня.

14 верасня цар загадаў ваяводу неадкладна «в Борисове делать город земляной или деревянный, смотря по тамошнему», сцены астрога было загадана рубіць «с обламами». На аднаўленне замкаў і падзамка былі накіраваны вялікія сілы салдат i рэйтараў рускай арміі, сагнаны сяляне навакольных вёсак. Ужо ў 1656 г. пры ваяводзе А.І. Яропкіне зрабілі « тыны стоячие ... в четыре стены » , а між імі «насыпано землею и поставлены туры плетеные » . Стары замак меў адну ўязную браму з усходу і 2 варот у бок ракі . На новым замку збудавалі астрог. Для аховы маста на левым беразе зрабілі «земляной город» - бастыённы шанец і пабудавалі «острог на Березе реке» вакол гарадскога пасаду.

Вайна зацягнулася. З канца 1656 г. у ваколіцах Барысава пачынаюць дзейнічаць партызанскія атрады. Размах сялянскага руху вымусіў цара накіраваць ў Барысаў у чэрвені 1657 г. ваяводу Васіля Шарамецьева, ад якога патрабаваў «досмотреть городовых и острожных всяких крепостей по городу и по острогу проезжих ворот, глухих башен, какие тайники, колодези и какова в них вода». Пасля зробленага агляду В. Шарамецьеў пачаў умацоўваць замкі больш грунтоўна і дакладваў цару, што замак «делан острогом в четыре стены, а меж стен насыпано землёю». Гэта фактычна была аснова землянога вала, на якім пазней паставілі «город рубленой стены» (вежы i сцены). Для скрытай падачы вады на падзамку зрабілі тайнік да Бярэзіны, на дзядзінцы выкапалі калодзеж, паставілі жылыя i гаспадарчыя пабудовы, свірны i інш.

Восенню 1657 г. Барысаў няўдала спрабаваў вернуць партызанскі адзел Багровіча (400 - 500 чалавек). Абаронай горада кіраваў ваявода І. Ржэўцкі, які знаходзіўся тут з чэрвеня.

У 1658 г. горад і замкі двойчы пераходзілі з рук у рукі i ад гэтага моцна пацярпелі. 29 чэрвеня 1658 г. новы ваявода Ф. Нарбекаў у «адпісцы» цару паведаміў, што «только земляной вал оставлен деревянным стоячим тыном, а крепостей никаких по городу, ни боев с города и оброны и очистки городу никакой не было». У 1659 г. па версе замкавага вала былі пастаўлены вежы (ix было 5) і хваёвыя тарасы (зрубы) з падвойнымі сценкамі вышынёю 3,5 аршына i байніцамі з шырокім сектарам абстрэ лу. Перад кожным тарасам на спецыяльнай канструкцыі былі ўскочаны «изнутри города стены на столбах на перекладах катков по три бревна толстых» , якія пускалі зверху на праціўніка. Уся сцяна вакол зам ка мела даўжыню 312 сажняў, а шырыня вала складала ўверсе 4 сажні. Ваявода адзначаў, што быў адноўлены «вновь из земляного города у проезжих ворот в реку Березину к воде тайник, из него пропустили текучую воду из реки Березини, и тот тайник покрыли землею, укрепили незнатно и прочно, в приход неприятельской и в осаду в Борисове ратным людям водою нужно наколи не будет».

На тэрыторыі падзамка насыпалі «выво ды» (бастыёны), зрабілі «полати» (падмосткі для стралкоў), паклалі «катки на столбах же и на перекладах... по 3 бревна тяжёлых». Для таго, каб злучыць валы замка і падзамка, раз дзеленых ровам з вадою, у яго дно ўбілі палі, на якія з брусоў і жалезных «связей» паставі лі спецыяльны каркас, што утрымліваў ас трожную сцяну. Гэтая канструкцыя была даволі трывалай i не замінала цячэнню ракі, што жывіла абарончы роў. Пастаўкамі будаўнічых матэрыялаў займалася мясцовае насельніцтва, якое таксама выплаўляла жалеза на руднях пад Барысавам. У Барысаўскіх замках i на падзамку стаяла 145 дамоў i жыт ніц, тут былі майстэрні, у якіх рамантавалі агнястрэльную зброю, а таксама гарматы, з якіх 12 было барысаўскіх, а яшчэ 12 былі дастаўлены з Гродна і іншых гарадоў.

У пачатку 1660 г. «В Борисове … починается коммиссия » - да горада падыходзяць войскі пад кіраўніцтвам гетмана Стэфана Чарнецкага, які « Борисов зостал в облеженю ». У войску Чарнецкага было каля 3 тысяч коннікаў і 1 тысяча пехацінцаў, якім дапамагала 6 тысяч чалавек з войску Паўла Сапегі, з якіх палову складала конніца. Аднак нападаючыя адчувалі востры недахоп артылерыі і пораху, а таксама харчовых прыпасаў для штурму моцных барысаўскіх умацаванняў, таму захапілі і спалілі толькі неўмацаваны пасад і падзамак. Пасля дзвюх месяцаў няўдалай аблогі замкаў і дзвюх яго штурмаў яны былі вымушаны адысці ад горада і накіраваць свае дзеянні супраць Магілева.

12 траўня 1660 года ў Барысаў накіроўваецца новы рускі ваявода Кірашка Хлопаў, які дакладваў цару, што «город Борисов де сделан невелик, потому что в те поры, как делали город, застало зимнее время и в приход воинских людей ... в старом городе будет сидеть невозможно, потому что сделан мал и занят твоими хлебными запасами» . У канцы 1660 - пачатку 1661 гг. К. Хлопаў прадоўжыў абарончыя работы ў замках : «Город Борисов твоими ратными людми во многих местах по городовой стене рухомые места переправил и вновь поделал, над городом и около города Борисова и острога ров выкопал, ров широкой и глубокой, устилал во рву по все стороны дерном и около рву ставил кругом города и острога честики частые, а из реки Березыни около острогу рвом пропустили воду в реку ж Березыню». Таксама быў абноўлены тайнік да вады. Аднак з-за зімы і недахопу ежы засталося «до весны недоделанными два саженя укреплений».

За гэты час павялічылася колькасць гар мат: у чэрвені 1660 г. іх было 21, у пачатку 1661 г. - 41, з іх «4 пищали медных виленских, 30 пищалей медных полковых, пушечка малая полковая, пищаль медная дробовая виленская ». Быў значны запас пораху (390 пудоў), ядраў, куляў, сотні чацверыкоў збожжа. У той час Барысаў з'яўляўся складам i перавалачнай базай для трафей най зброі i прадуктаў, захопленых i нарыхта ваных рускімі вайскамі ў гарадах Беларусі i Літвы. Толькі ў канцы 1660 г. з горада ў Сма ленск i Маскву адправілі «30 полковых пищалей, 37 пищалей затинных, 252 пуда ручничного и пушечного пороху, 290 пудов свинца и мушкетных пуль, 4 пищали виленские большие медные, виленскую медную дробовую пушку, малую железную пушку» . Адсюль жа вывозілі квалі фікаваных рамеснікаў «всяких мастеровых людей» з беларускіх гарадоў, фу ры з баявымі даспехамі - латамі, шышакамі, халоднай зброяй, заступамі, рыдлёўкамі, з трафейнымі барабанамі, літаўрамі i сцягамі.

У час аблог ці раптоўнага нападу гарнізон замкаў меў права карыстацца ўсімі звезенымі сюды прыпасамі i правіянтам з хлебных свір наў, што i было зроблена зімой 1661 г., калі Барысаўскі замак асаджалі атрады Вялікага княства Літоўскага на чале з гетманам С. Чар нецкім. Залога ў 1000 ратнікаў за гэты час адбіла 2 штурмы. Каб не даць магчымасці па лёдзе па дысці да сцен фартэцыі, гарнізон рускіх вой скаў пастаянна абколваў лёд у вадзяным ро ве: «кругом города Борисова на Березыне скалывал лед, и на городовой стене караулы были беспрестанные так же, как было в прежней осаде при Чернецком, чтоб польским и литовским людям придти к городу Борисову безвестно не мочно».

Вясной 1661 г. пасля заканчэння асады ўмацаванні замкаў зноў рамантавалі: нанова выкапалі абарончы роў глыбі нёй 4 i шырынёй 7 сажняў, які акружаў увесь горад, На падзамку гарадавую сцяну на байніцы абклалі дзёрнам, каб «зажечь бы ло немочно», насыпалі новыя бастыё ны, на якіх «нарубили стены деревянные с обламами и бойницами и поделали в башнях раскаты для пушечной стрельбы и подошвенного бою в приступное время и для городовой очистки» . Па-за ровам паставілі «частые честики».

У чэрвені 1661 г. замкі і горад пастаянна знахо дзіўся ў аблозе. Сітуацыя была даволі крытычная . Нешматлікі рускі гарнізон не мог трымаць абарону па ўсім перыметры зам каў, таму ўмацаванні падзамка на 2 / 3 былі спалены i знішчаны гарадскі пасад - 27 чэрвеня К. Хлопов п і са ў цар у : «К Менску и Борисову учали польские и литовские люди через реку Березыню переправляться, и я, холоп твой, видя в Борисове малолюдство, острогу всего держать нечем, две доли острогу выжег, а треть острогу в прибавку к городу по ворота укрепя, большою крепостью оставил для воды и твоих, великого государя, хлебных запасов». Гэтыя запасы спачатку дастаўлялі шмат турбот, бо перавезці іх у замак было немагчыма: «запасных порожних житниц в городе не было, а всего острогу было выжечь нельзя, чтоб к острогу и городу проток из Березыни, а из того протоку воду емлють в город».

Тым не менш, праціўнік «отнял воду» у замка, пытаючыся заацавацца ў пасадзе. У гэтай сітуацыі рускі ваявода спаліў яго «чтобы польским и литовским людям пристанища не было». 1 ліпеня 1661 г. да Барысава падыйшло вялікае войск а С. Чарнецк а г а , В.Валовіча, А.Русецкага i атрады «литовского полку Павла Сапеги с литовскими пехотными людьми». У жніўні замак спрабаваў захапіць атрад Км іці ча. Барысаў амаль год знаходзіўся ў асадзе, але хлебныя запасы адыгралі сваю ролю. Толькі ў траўні 1662 г. на дапамогу замкам маскоўскі цар накіраваў невялікую групоўку войскаў, аднак да гэтага часу гарнізон ужо пачаў адчуваць недахоп ежы. У выніку пачаўся перабег маскоўскіх вайскоўцаў на бок арміі Вялікага Княства. 9 ліпеня рэшткі знясіленага гарнізона пакінулі замкі i адступілі на Усход, забраўшы казну, гарматы і рэшткі ежы.

Барон А. Маерберг, які праз тры месяцы праязджаў праз Барысаў, адзначаў: «2-га кастрычніка за 120 вёрст ад Магілёва паявіўся перад нашымі вачыма Барысаў. Ён складаецца з 2 крэпасцей на левым беразе Бярэзіны, воды якой, прымножаныя водам рэчкі Cxi, цякуць i абкружаюць яго. Пабудоў у якім няма ніякіх, акрамя ўбогага жытла ваяводы з капліцаю..., а горад, што прылягае да крэпасцей, разбура ны». Удзельнік польскага пасольства у Мас кве Б. Танер у 1678 г. запісаў: «Горадам гэ тым валодалі масквіцяне дзякуючы зручнас ці, прадстаўленай вялікай ракой Бярэзінай, пра што i цяпер сведчаць бачныя рэшткі сцен i валоў».

Да 1697 г. рэшткі сцен ужо спарухнелі, і засталіся толькі земляныя ўмацаванні.

У 1697 г. Барысаўскія замкі пачалі прывадзіць ў парадак, аднак яшчэ ў 1698 – 1699 гг. Іаан Карб, які ехаў праз Барысаў, замкі у ім не адзначае. З емляныя бастыённыя ўмацаванні замкаў і рвы, напоўненыя вадою, захоўваліся ў добрым стане да канца XVIII ст. У 1776 г. кароль Станіслаў Аўгуст падара ваў Барысаўскія замкі з землямі князю Mixai лу Радзівілу, які размясціў у іх адміністрацыю сваіх маенткаў і пачаў перабудову замкаў. Перабудаваны барысаўскім старастам Агінскім стары замак быў цалкам драўляны, але на высокім каменным фундаменце, выцягнуты ў даўжыню. Галоўнае месца ў яго забудове займаў палац, а службовыя памяшканні мелі рэгулярнае размяшчэнне. Праз адну драўляную браму быў зроблены ўваход. Ад замка на вуліцу Харугвеную, дзе на месцы новага замка стаяў абнесены ровам з вадою харугвенны дом, цягнуўся вузкі мост з адной парэнчай для пешаходаў.

Калі ў пачатку XIX ст. адміністрацыя пакінула замак і перайшла ў новазбудаваныя памяшканні ў маентку Стара-Барысаў, ен некаторы час быў месцам выбараў дваранскіх сходаў. Аднак без пэўнага гаспадара былы замак даволі хутка прышоў у заняпад і амаль увесь струхлеў. Пасля гэтага на месцы службовых памяшканняў было вырашана зрабіць казармы для інваліднай каманды, некаторую іх частку, размешчаную па-за межамі вострава, прадалі. Другую частку вострава займала драўляная турма. Разам з гэтай рэканструкцыяй будынкаў былі знішчаны земляныя ўмацаванні замкаў, якія на той час яшчэ існавалі ў добрым стане. У гэты ж час была засыпана частка абваднога рва і на ім утворана вуліца.

Напрыканцы 1857 г. быў складзены каштарыс на пабудову новых мураваных будынкаў турмы, але ў прамежку паміж 1861 і 1866 гг. турэмныя будынкі ў Барысаве ў тагачасных дакументах яшчэ не адзначаюцца.

Пасля будаўніцтва на месцы замчышча паўстаў двухпавярховы каменны будынак - «турэмны замак », які быў абнесены каменнай сцяной. Вакол турэмных будынкаў па-ранейшаму з аднаго боку было рэчышча Бярэзіны, з другога – былы абарончы роў.

Падчас вайны з палякамі ў 1920 г., калі лінія фронту працяглы час праходзіла па Бярэзіне, сцены і дах турмы былі моцна папсаваны абстрэламі з гармат з правага берага Бярэзіны. У 1923 – 1924 гг. будынкі былі адноўлены і выкарыстоўваліся па прызначэнню яшчэ некалькі дзесяцігодзяў.

Пасля вайны асноўная частка старых будынкаў была закінута і паступова стала разбурацца. Да нашага часу ад «турэмнага замка » засталася толькі частка будынка і яго цаглянага плота.

Роў старага замка захоўвался амаль нязменным да сярэдзіны 70-х гадоў XX ст., пасля чаго пачаў паступова засыпацца. Рэшткі паўдневай і паўднева-заходняй частак абарончай воднай сістэмы былога замка, якая была ў пойме Бярэзіны, засыпана на пачатку 90-х гадоў XX ст. Да нашага часу ад яе захавалася толькі невялікая частка з поўначы (вясной у гэтым месцы стаіць вада, а летам яно прымае выгляд забалочанай нізіны) і паўночнага ўсходу (тут пастаянна стаіць вада). На сенняшні дзень вынішчэнне рова працягваецца.

Нажаль, вялікія археалагічныя працы на месцы былога Барысаўскага замчышча не праводзіліся. У 1928 г. яго аглядаў А.М. Ляўданскі. Слядоў вала да гэтага часу ўжо не было. Пры раскопках было закладзена 3 шурфы. У двух з іх зафіксаваны слой магутнасцю да 2 м. без дакладнай стратыграфіі. У ніжняй вугольнай праслойцы былі знойдзены 4 кавалка кругавой керамікі. У трэцьім шурфе пасярэдзіне пляцоўкі замчышча з самага верху ішоў пясчаны грунт.

У 1963 г. пры будаўнічых працах на былым замчышчы на глыбіні каля 1 м. было знойдзена 10 каменных ядзер дыяметрам 20 - 40 см. ад бамбард XIV - XV ст.ст.

У 1965 г. аглядаў замчышча і праводзіў шурфоўку Г.В. Штыхаў. У выніку была знойдзена ганчарная кераміка XIV - XVIII ст.ст.

У 1979 г. было знойдзена яшчэ 2 каменных ядра дыяметрам 35 см.

Зразумела, што Барысаўскае замчышча патрабуе больш значных і сур'езных даследванняў, аднак, нажаль, з цягам часу гэта здаецца ўсе менш верагодным.

Крыніца: Замкі Беларусі